Среда, 24 04 2019
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

V Міжнародны сімпозіўм літаратараў “Пісьменнік і час”. Фота

  • Четверг, 07 февраля 2019 16:20

Адкрыўся V Міжнародны сімпозіўм літаратараў “Пісьменнік і час” у межах XXVI Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу.

Чарговы раз Мінск прымае пісьменнікаў, рэдактараў літаратурных выданняў, перакладчыкаў з Расіі, Украіны, Казахстана, Літвы, Латвіі, Малдовы, Таджыкістана, Узбекістана, Азербайджана, Вялікібрытаніі, Францыі, Германіі, ЗША, Венгрыі, Кыргызстана. 
Першым на сімпозіўме меў слова міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь Алесь Карлюкевіч, які выступаў і мадэратарам пасяджэння. Ён выказаў думку аб тым, што такое мерапрыемства стала пляцоўкай для ўмацавання міралюбівых і добрасуседскіх стасункаў. 
Вітальнае слова ўдзельнікам мерапрыемства сказалі старшыня Саюза пісьменнікаў Расіі Мікалай Іваноў, старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалай Чаргінец, галоўны рэдактар выдавецтва “Мастацкая літаратура” Алесь Бадак. 
Удзельнікі сімпозіўма прадставілі ў прамовах актуальныя праблемы прыгожага пісьменства сваіх краін, пытанні развіцця стасункаў паміж літаратурамі ў свеце.