Воскресенье, 15 12 2019
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Якуб Колас у кітайскай прасторы

  • Понедельник, 23 сентября 2019 09:06

Сёлета, у маі 2019 года, ў горадзе Цяньцзінь (Кітайская Народная Рэспубліка) прайшла Міжнародная канферэнцыя, прысвечаная народнаму паэту Беларусі Якубу Коласу. Канферэнцыя праходзіла пры падтрымцы Пасольства Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы. У дні правядзення навуковага форума беларускіх і кітайскіх даследчыкаў быў адкрыты Цэнтр Якуба Коласа. Яшчэ раней – у 2018 годзе – на тэрыторыі Цяньцзіньскага ўніверсітэта быў урачыста адкрыты помнік народнаму паэту Беларусі Якубу Коласу. Удзел у канферэнцыі прынялі вядомыя беларускія мовазнаўцы, літаратуразнаўцы. Варта зазначыць, што ў Цяньцзіньскім ўніверсітэце працуе запрошаным прафесарам кандыдат педагагічных навук з Беларусі – Вольга Васільеўна Шахаб. Менавіта яна і прыклала шмат намаганняў, каб канферэнцыя здзейснілася.

Па матэрыялах канферэнцыі Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт выдаў зборнік артыкулаў, выступленняў (пад рэдакцыяй У. Куліковіча , В. Шахаб). Сярод аўтараў зборніка – магістр літаратуразнаўства Г. Альшэўская, намеснік дырэктара СШ N 1 г. Бялынічы імя М. І. Пашкоўскага Г. Алянюк, дацэнт Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М. Танка Н. Антановіч, загадчык кафедры беларускага мовазнаўства Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава Г. Арцямёнак, старшы выкладчык кафедры рускай мовы Інстытута еўрапейскіх моў і культур Цяньцзінскага ўніверсітэта замежных моў Ван Чэнь, дацэнт Інстытута міжнароднага супрацоўніцтва і абмену Хэнаньскага ўніверсітэта навукі і тэхналогій Т. Ігнатовіч, магістрант перакладчыцкага факультэта Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта Лю Янмін, намеснік галоўнага рэдактара часопіса «Полымя» М. Трус, галоўны рэдактар Шылінголскага навукова-даследчага інстытута «Эканамічны калідор Кітая, Манголіі і Расіі» Чжан Цэйюань і іншыя дасведчаныя навукоўцы і практыкі ў справе арганізацыі беларуска-кітайскіх гуманітарных сувязяў.

Большасць артыкулаў, сабраных пад адной вокладкай, прысвечаны жыццю і творчасці народнага песняра Беларусі Якуба Коласа. Назвы артыкулаў гавораць самі за сябе: «Агульналінгвістычная праблематыка ў метадычнай спадчыне Якуба Коласа»; «Паэма «Новая зямля» Якуба Коласа: гендарны аспект»; «Вобразна-сімвалічны патэнцыял колераабазначэнняў у мове твораў Якуба Коласа»; «Нацыянальнае і агульначалавечае ў «Казках жыцця» Якуба Коласа ў кантэксце сучасных тэндэнцый глабалізацыі»; «Тыпалагічныя адметнасці вучэбных выданняў Якуба Коласа» і інш.

У некаторых публікацыях згадвалася і праца Выдавецкага дома «Звязда» у прадстаўленні кітайскай літаратуры ў Беларусі. Напрыклад – у серыі паэтычных зборнікаў «Светлыя знакі: паэты Кітая». Найболей падрабязна ў адным з артыкулаў разглядалася творчасць класіка кітайскай паэзіі Мэн Хаажаня, паэзія якога таксама пераўвасоблена па-беларуску ў асобнай кнізе серыі «Светлыя знакі: паэты Кітая».

Зборнік артыкулаў выдадзены на беларускай, кітайскай і рускай мовах.

Алесь Карлюкевіч

 

Прочитано 729 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии