Четверг, 13 08 2020
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Якія кнігі набываюць у «Белсаюздруку»?

  • Четверг, 26 сентября 2019 10:05

Апошнім часам паступова развіваецца кнігагандаль у сістэме «Белсаздруку» па горадзе Мінску. Хто ж, якія кнігі і аўтары трымаюць пазіцыі лідараў па зацікаўленнях пакупнікоў?

Самай папулярнай у 2019 годзе аказалася кніга, прысвечаная Правілам дарожнага руху і мерам адказнасці за іх парушэнні (выдавец – Рэгіянальны цэнтр прававой інфармацыі г. Мінска) – яе за восем месяцаў набылі ў колькасці 2 969 (!) асобнікаў. Дарэчы, на другім і трэцім месцы таксама ў лідарах – кнігі пра правілы дарожнага руху. Толькі ўжо іншыя выданні. На чацвёртым і пятым месцах – казкі «Двое сквапных медзведзянятаў» і «Як звяры суп варылі» (адпаведна – 576 і 557 асобнікаў набылі сёлета пакупнікі кіёскаў, павільёнаў у горадзе Мінску). Выдавец казак – «Харвест». З дзяржаўных выдаўцоў у сотню лепшых па рэйтынгу продажаў патрапілі ўсяго толькі сем пазіцый Паліграфічнага камбіната імя Якуба Коласа. Размова, зразумела, пра выданні казак. Верхняе месца ў «коласаўцаў» – 38-е (247 асобнікаў «Вячэрніх казак») і ніжняе – 63-е (прададзена 183 асобнікі «Дзядуліных казак»).

На жаль, у рэйтынгу са 100 назваў кніг не знайшлося месца кнігам сучасных беларускіх пісьменнікаў, ды і кнігам беларускіх класікаў – таксама.

Гэта не значыць, што кнігі беларускіх выдавецтваў у «Белсаюздруку» не купляюць зусім. Рэйтынг складзены ў дачыненні да 100 кніг, якія найболей прадаюцца. Ніжнюю пазіцыю займае кніга, колькасць яе прададзеных асобнікаў складае 85 экз. А калі гаварыць пра працэнтныя суадносіны па аб’ёме агульных продажаў (гэта значыць – з улікам і тых назваў кніг, якіх прадалі меней за 85 экз.), то ў дзясятку найболей руплівых распаўсюджвальнікаў кніг у «Белсаюздруку» увайшло і выдавецтва «Беларусь» (восьмае месца: 3,2 працэнты ў агульных продажах). На 12-м месцы – «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі», на 13-м – Паліграфічны камбінат імя Якуба Коласа, на 16-м – Выдавецкі дом «Звязда», на 17-м – «Пачатковая школа», 18-м – «Мастацкая літаратура».

Лічбы, як кажуць, заўсёды красамоўныя. А высновы, пэўна, варта рабіць выдаўцам. Калі, канешне, яны дбаюць пра чытача, пакупніка кнігі.

Сяргей Шычко

 

Прочитано 2183 раз