Вторник, 21 01 2020
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Дзень народзінаў Максіма Багдановіча

  • Четверг, 05 декабря 2019 11:58

9 снежня Беларусь адзначае Дзень народзінаў самага маладога класіка беларускай літаратуры — Максіма Багдановіча. Знакаміты паэт шмат працаваў на ніве традыцыйнага вершаскладання, але быў адкрыты да эксперыментаў. Сёлета Літаратурны музей Максіма Багдановіча прапануе адзначыць Дзень народзінаў Багдановіча ў незвычайным фармаце.

8 снежня, нядзеля

18:00 – ларп “Гісторыі з жыцця Максіма”

Ларп — ролевая гульня жывога дзеяння, падчас якой удзельнікі паглыбляюцца ў розныя сітуацыі і прымаюць на сябе новыя ролі. “Ларп-фабрика Минск” адмыслова да Дня народзінаў паэта падрыхтавала ларп “Гісторыі з жыцця Максіма”, удзельнікі якога змогуць адчуць сябе родзічам, сябрам, каханай Максіма Багдановіча і нават самім Паэтам.

Колькасць удзельнікаў абмежаваная. Працягласць: 2,5-3 гадзіны. Рэгістрацыя па спасылцы: https://tinyurl.com/tqjnjek .

9 снежня, панядзелак

18:00 – адкрыццё выставы “КП-2019” і куратарская экскурсія

Выстава атрымала сваю назву дзякуючы галоўнаму дакументу музея — кнізе паступленняў (скарочана “КП”). Усе музейныя прадметы запісваюцца ў гэтую кнігу. Выстава “КП-2019” — унікальная магчымасць упершыню пабачыць экспанаты, якія з'явіліся ў музеі за апошні год. Сярод іх кніга Паўла Шэйна з этнаграфічнымі запісамі Адама Багдановіча (1893 г.) і ўзоры вышыўкі ад стрыечных сясцёр Максіма Багдановіча.

19:00 – музычная праграма Пятра Клюева на вершы беларускіх паэтаў.

Пётр Клюеў — музыка, кампазітар, удзельнік гурта ЛСП — заспявае песні на вершы Максіма Багдановіча, Генадзя Бураўкіна і сучасных беларускіх паэтаў.

20:00 – ускладанне кветак да помніка Максіму Багдановічу (ля Опернага тэатра)

Адрас Літаратурнага музея Максіма Багдановіча: г. Мінск, вул. М. Багдановіча, 7А.
Уваход на ўсе мерапрыемствы вольны. Тэлефон для даведак: (8 017) 334-42-69.

 

Крыніца: Літаратурнага музея Максіма Багдановіча

 

 

Прочитано 662 раз