Четверг, 16 07 2020
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

«Кніжныя сустрэчы ў Мірскім замку». Новы фармат асветніцкага свята

  • Воскресенье, 24 мая 2020 15:03

Ва ўмовах пандэміі каронавіруса большасць праектаў, звязаных з прапагандай кнігі, прыпынены, перасунуты па тэрмінах альбо адменены зусім. Распачатая летась традыцыя правядзення кніжнага свята ў Музейным комплексе «Мірскі замак» сёлета набыла сваю трансфармацыю. Свята пройдзе ў анлайн-рэжыме. Пра гэта вялі размову на арганізацыйным камітэце, які прайшоў ў самім замкавым комплексе.

Удзел у абмеркаванні прынялі міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Карлюкевіч, намеснік міністра Ігар Бузоўскі, дырэктар музейна-замкавага комплекса «Мір» Аляксандр Лойка, генеральны дырэктар ААТ «Белкніга» Аляксандр Вашкевіч, мастацтвазнаўца Ала Зміёва, шэраг іншых зацікаўленых асоб.

Прынята рашэнне аб правядзенні круглых сталоў, якія будуць прысвечаны тым асветніцкім, кніжным традыцыям, што сцвярджаюцца ў Мірскім замку на працягу стагоддзяў, а таксама гістарычнай праблематыцы ў беларускім кнігавыданні. Запіс дыскусій пад час круглых сталоў затым будзе выкладзены ў Інтэрнэт-прасторы. Віртуальны ўдзел у адным і другім круглым стале прымуць пісьменнікі, даследчыкі гісторыі і літаратуры з іншых краін: Казахстана, Украіны, Літвы, Польшчы, Расіі, Латвіі.

Асобна ў праграме фестываля «Кніжныя сустрэчы ў Мірскім замку» вылучана кніжная выстаўка гістарычнай, асветніцкай літаратуры, якую падрыхтуюць Нацыянальная бібліятэка Беларусі і Нацыянальная кніжная палата Рэспублікі Беларусь. Арыгіналы старых паштовак, прысвечаных Міру і ваколіцам, некаторым рэгіёнам Гродзеншчыны, філакартычную літаратуру прадставіць у замку калекцыянер Уладзімір Ліхадзедаў. Мастацтвазнаўца Ала Зміёва выступае на кніжным свяце як куратар цэлага шэрагу выставак – мастацкіх работ Юрыя Крупянкова, эстонскай і беларускай дзіцячай кніжнай графікі, экслібрыса і выстаўкі «500 год беларускага кнігадрукавання».

Другі па ліку фестываль «Кніжныя сустрэчы ў Мірскім замку» – мост для прадаўжэння традыцыі, якую супольна заснавалі міністэрствы інфармацыі і культуры нашай краіны.

Мікола Берлеж

 

 

Прочитано 707 раз