Понедельник, 30 03 2020
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Краязнаўцы краіны, гуртуйцеся!..

  • Суббота, 04 января 2020 13:12

У другой палове лютага 2020 года Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь стане пляцоўкай для правядзення I Рэспубліканскага краязнаўчага форума. Арганізатары гэтага праекта яднання творчых сіл, якія займаюцца рознымі галінамі рэгіёназнаўства, – Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь, Беларускі фонд культуры пры падтрымцы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і Выдавецкага дома «Звязда».

Да ўдзелу ў форуме запрашаюцца краязнаўцы, супрацоўнікі ўстаноў культуры, адукацыі, навукі і культуры, айчынных мас-медыя, студэнты ВНУ, настаўнікі і нават школьнікі. Арганізатары мяркуюць, што ў межах цэлага шэрагу мерапрыемстваў удасца ажыццявіць працу па дэталёвым вывучэнні сучаснага стану краязнаўства, вызначыць перспектыўныя задачы і клопаты, якія найперш варта вырашыць у справе папулярызацыі гісторыка-культурнай і прыроднай спадчыны беларускіх гарадоў і вёсак, паглыбіць веды грамадства пра розныя краязнаўчыя праекты ў Беларусі. Важна арганізаваць пастаянна дзеючую пляцоўку для абмеркавання спраў у краязнаўчым асяроддзі, пашырыць магчымасці творчай самарэалізацыі моладзі ў даследаваннях роднай старонкі, развіць у школьнікаў патрыятычныя памкненні, нацыянальную самасвядомасць.

Адным са складнікаў форума з’яўляецца конкурс на лепшае краязнаўчае выданне за 2017 – 2019 гады. Будуць праведзены прэзентацыі найбольш цікавых краязнаўчых праектаў. У межах форума пройдзе навукова-практычная канферэнцыя. Удзельнікі форума змогуць пазнаёміцца з выстаўкай краязнаўчай літаратуры, якую арганізоўвае Нацыянальная бібліятэка Беларусі.

З Палажэннем аб Форуме можна азнаёміцца па спасылцы.

Сяргей Шычко

Ілюстрацыя: histmuseum.by

Прочитано 721 раз