Среда, 27 05 2020
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Кулуарамі творчай майстэрні Iвана Навуменкі

  • Четверг, 05 марта 2020 01:33

У Інстытуце літаратуразнаўства імя Я. Купалы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі выйшла кніга «Кулуарамі творчай майстэрні Iвана Навуменкі» (Мінск : Беларуская навука, 2020). Аўтары: С. Лаўшук, І. Шаладонаў, У. Чарота, І. Баўтрэль, А. Лапата-Загорскі, Н. Пыско, навуковы рэдактар: кандыдат філалагічных навук А. Манкевіч, рэцэнзенты: доктар філалагічных навук, прафесар Т. Шамякіна, кандыдат філалагічных навук Н. Якавенка.

Манаграфія з'яўляецца вынікам працы аўтарскага калектыву над падрыхтоўкай да выдання Збору твораў Івана Навуменкі ў 10 тамах. Упершыню ў беларускім літаратуразнаўстве праведзена  навукова-тэксталагічнае вывучэнне тэксту твораў, якія складаюць 1 – 10 тамы, прааналізаваны рукапісныя і друкаваныя крыніцы тэкстаў, іх гісторыя, водгукі сучаснікаў І. Навуменкі і іншыя рэаліі. Дадзена агульная ацэнка творчасці І. Навуменкі, раскрыта змястоўна-праблемнае багацце яго твораў, іх жанравая разнастайнасць, вызначана месца пісьменніка ў беларускай літаратуры.

Разлічана на літаратуразнаўцаў, выкладчыкаў, аспірантаў і студэнтаў ВНУ гуманітарнага профілю, а таксама на шырокае кола чытачоў.

 

Паводле інфармацыі Інстытута літаратуры літаратуразнаўства

Прочитано 506 раз