Среда, 01 12 2021
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Курдскі пісьменнік на Пухавіччыне  

  • Среда, 09 декабря 2020 00:44

Займаючыся збіраннем літаратурна-краязнаўчых памятак пра Пухавіччыну, пра пісьменнікаў, якія лёсамі сваімі, сваёй творчасцю звязаны з маім родным краем, здараецца, зусім выпадкова знаходжу імёны, факты, узнаўляю падзеі, якія так ці іначай судакранаюцца з Пухавіцкім краем.  

Вось і ў адной з гутарак з вядомым усходазнаўцам, доктарам філалагічных навук Князем Мірзоевым, які жыве і працуе ў Алматы (Казахстан) выйшлі на тэму пісьменнікаў-франтавікоў з ліку курдаў. Узгадалася імя курда Героя Савецкага Саюза Саманда Аліевіча Сіабандава. І Князь Ібрагімавіч падкрэсліў, што ваяваў яго суродзіч у Беларусі…

Слова за слова, пошук у розных дакументальных крыніцах – і высвятляецца… Так, падпалкоўнік Саманд Сіабандаў ваяваў у Беларусі. Удзельнічаў у вызваленні Гомеля, Бабруйска, Асіповічаў, Баранавічаў, іншых мясцін... Фарсіраваў разам са сваімі падначаленымі беларускія рэкі Сож, Днепр. І разам з астатнімі салдатамі і афіцэрамі ў складзе 48-й арміі вызваляў Пухавіцкі раён.

‒ Мне пашчасціла быць знаёмым з Самандам Сіабандавым, ‒ расказвае доктар філалагічных навук Князь Ібрагімавіч Мірзоеў. – Курд па нацыянальнасці, ён адзін з нямногіх акурдаў Савецкага Саюза быў адзначаны званнем Героя Савецкага Саюза. У Ерэване, дзе і я працаваў да 1991 года, мой старэйшы калега склаў армянска-курдскі слоўнік. Напісаў таксама дзве паэмы на курдскай мове – «Сіабанд і Хаджэ» (1959 год) і «Шчаслівае жыццё» (1966 год). І мы, курды, добра ведалі пра подзвігі нашага суродзіча ў Вялікую Айчынную вайну. Дарэчы, Сіабандаў яшчэ да вайны – у 1938 годзе – быў абраны дэпутатам Вярхоўнага Савета Армянскай ССР. А ўжо пасля вайны працаваў у апараце ЦК Кампартыі (бальшавікоў) Арменіі. 10 лютага 1946 года працоўныя Апаранскай выбарчай акругі выбралі яго дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР. У лютым 1952 г. Саманда Сіабандава прызначылі намеснікам міністра сельскай гаспадаркі Армянскай ССР. Ён завочна закончыў Ерэванскі сельскагаспадарчы інстытут па спецыяльнасці «інжынер-механік сельскай гаспадаркі»… І пры ўсім гэтым знаходзіў час для заняткаў мастацкай літаратурай. Вельмі паважліва ставіўся да курдскага фальклору. Да курдскай мовы. Шкадую, што не распытаў у яго пра Пухавіччыну, пра яго франтавыя сцежкі па Міншчыне, Беларусі…  

У красавіку 1945 года курдскаму пісьменніку было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. Сярод узнагарод падпалкоўніка С. Сіабандава – ордэн Леніна, два ордэны Чырвонага Сцяга, ордэн Айчыннай вайны 2-й ступені, ордэн Чырвонай Зоркі, два ордэны «Знак Пашаны», медаль «За адвагу», іншыя ўзнагароды. Саманда Сіабандава адзначылі і званнем ганаровага гамадзяніна горада Ерэвана. Вось такі чалавек ваяваў у нашай Пухавіцкай старонцы. Магчыма, ад сустрэч з беларусамі, пухавіччанамі нешта і засталося ў літаратурна-мастацкай памяці курдскага пісьменніка Саманда Сіабандава…

Дарэчы, з Пухавіччынай ваеннай звязаны імёны рускіх пісьменнікаў Усевалада Сабліна, Васіля Аглобліна, Міхаіла Матусоўскага… Але гэта – ужо асобныя гісторыі.

Алесь Карлюкевіч

Прочитано 6528 раз