Среда, 27 05 2020
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Лідар продажаў у «Белкнізе»  

Падведзены вынікі кніжнага года ў галіне продажу кніг айчыннай вытворчасці праз сетку крамаў «Белкнігі» у 2019 годзе. Лідарам стала другая кніга рамана Наталлі Батраковай «Бясконцасць кахання, бясконцасць смутку», выдадзеная выдавецтвам «Икселент».

За ўвесь год болей як у 100 крамах, павільёнах, кіёсках ААТ «Белкнігі» прададзена 1466 экзэмпляраў гэтага драматычнага, напоўненага звычайным і часам незвычайным чалавечым жыццём, твора. Дарэчы, агульны тыраж менавіта другой кнігі рамана «Бясконцасць кахання, бясконцасць смутку» – 4000 экзэмпляраў.

Варта заўважыць, што ў рэйтынгу «Белкнігі» са 100 выданняў айчыннай вытворчасці творы беларускай пісьменніцы (Наталля Батракова і піша, і выдаецца на рускай мове) займаюць восем пазіцый. 88-ю і 89-ю пазіцыі дзеляць паміж сабою першая кніга рамана «Тэрыторыя душы» і першая кніга рамана «Плошча Згоды» – кожнай з іх летась чытачы набылі па 113 экзэмпляраў. Выдавец той самы – «Икселент». А на апошнім (для Н. Батраковай, зразумела) месцы – другая кніга рамана «Тэрыторыя душы», які ў 2019 набылі 110 чытачоў і адпаведна пакупнікоў «Белкнігі». Усяго ў 2019 годзе «Белкніга» рэалізавала 2358 экзэмпляраў кніг Наталлі Батраковай. Лічба істотная, калі мець на ўвазе, што апошнюю пазіцыю ў рэйтынгу продажаў са 100 кніг беларускай вытворчасці займае выданне, якое ва ўсёй сетцы «белкнігі» прадалі ў колькасці 100 экзэмпляраў.

 

Сяргей Шычко

Прочитано 826 раз