Среда, 27 05 2020
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Пройдзе святочная імпрэза «Кніжны свет Беларусі: Берасцейшчына»

  • Пятница, 06 марта 2020 08:39

У кнігарні «Светач» 11 сакавіка.

Год малой радзімы, тыя сацыяльныя, эканамічныя, грамадска-асветніцкія праекты, якія сарыентаваны на развіццё рэгіёнаў краіны, наклалі свой адбітак і на праблематыку кнігавыдавецкай дзейнасці. Часцей сталі прыходзіць да чытача краязнаўчыя кнігі, павялічылася колькасць мерапрыемстваў, звязаных з прэзентацыяй такога характару выданняў. 

«Кніжны свет Беларусі: Берасцейшчына» збярэ на пляцоўцы кнігарні «Светач» кнігавыдаўцоў, пісьменнікаў, краязнаўцаў, бібліятэкараў, фотамайстроў, прадстаўнікоў інстытутаў улады і грамадскасці з Брэста і Брэсцкай вобласці. Размова пойдзе пра найлепшыя, найбольш адметныя кнігі, якія ў 2019 годзе і раней сталі сапраўднымі падзеямі, знайшлі шырокі розгалас сярод чытачоў, аказаліся запатрабаваныя і да 1000-годдзя Брэста, і ўвогуле ў справе вывучэння гісторыі роднай старонкі.

Мяркуецца, што ўдзел у імпрэзе «Кніжны свет: Берасцейшчына» возьмуць вядомыя беларускія пісьменнікі Леанід Дранько-Майсюк, Раіса Баравікова, Алесь Бадак, Анатоль Бензярук, якія нарадзіліся на брэсцкай зямлі і сваімі памкненнямі звязаны з гэтым багатым на гісторыю краем. На «берасцейскім свяце» ў «Светачы» будуць прэзентаваны «Берасцейская Біблія», энцыклапедыя «Брэст. 1000 гадоў», фотаальбом «Кветкавы край Беларусі», які прысвечаны Давыд-Гарадку, іншыя энцыклапедычныя, даведачныя, краязнаўчыя выданні.

Арганізатары імпрэзы — ААТ «Белкніга», выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі», Міністэрства інфармацыі — плануюць прадставіць у «Светачы» і кніжныя краязнаўчыя набыткі, прысвечаныя іншым рэгіёнам нашай краіны.

Мікола Берлеж

Крыніца: Звязда

Прочитано 434 раз