Среда, 27 05 2020
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Вечар паэзіі літаратурна-мастацкага часопіса «ДРУЖБА НАРОДОВ» і ўдзельнікаў студыі перакладаў «ШКЕРЕБЕРТЬ».

  • Вторник, 04 февраля 2020 15:22

У межах ХXVII Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу адбудзецца ВЕЧАР ПАЭЗІІ літаратурна-мастацкага часопіса «ДРУЖБА НАРОДОВ» і ўдзельнікаў студыі перакладаў «ШКЕРЕБЕРТЬ».

6 лютага (чацвер) у 19.00 Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры і літаратурна-мастацкі часопіс «ДРУЖБА НАРОДОВ» (Расія) запрашаюць на творчую сустрэчу з удзельнікамі студыі перакладаў «ШКЕРЕБЕРТЬ».

«Шкереберть» – студыя параўнальнага паэтычнага перакладу пры часопісе «Дружба народов». Займаецца перакладамі вершаў на беларускую, рускую і ўкраінскую мовы паэтаў Беларусі, Расіі і Украіны – класікаў і сучаснікаў. На старонках часопіса можна знайсці пераклады вершаў Міхася Стральцова, Васіля Стуса, Міколы Алейніка, Андрэя Хадановіча, Марыі Мартысевіч. У гэтым годзе выйдуць пераклады ўкраінскіх паэтаў Пятра Мідзянкі і Васіля Галабродзькі.

У мерапрыемстве прымуць удзел галоўны рэдактар часопіса Сяргей Надзееў і загадчыца аддзела паэзіі часопіса Галіна Клімава, а таксама аўтары часопіса і ўдзельнікі студыі: Дзмітрый Арціс, Яўгенія Джэн Баранава, Герман Уласаў, Андрэй Каровін, Ганна Паўлоская, Вольга Сульчынская і інш. (Расія), Марыя Мартысевіч, Віка Трэнас, Ніна Лістота, Юлія Алейчанка і інш. (Беларусь)

Уваход вольны.

Дзе: Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13, Траецкае прадмесце, ст. метро «Няміга»)

Калі: 6 лютага, у 19.00

Тэлефон: (017) 334-56-21

 

 

Прочитано 465 раз