Среда, 27 05 2020
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

«Жанчыны, Маці-словатворцы»

  • Понедельник, 02 марта 2020 12:29

Жанчыны, маці-словатворцы,

У час калыханак вы сплялі

Імя вясне, пчале і зорцы,

Усім добрым дзівам на зямлі.

А. Пысін

 

5 сакавіка 2020 года ў 16.30 Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае на адкрыццё  часовай  літаратурна-мастацкай  экспазіцыі «Жанчыны, Маці-словатворцы…» ў межах праекта «Вясна. Прыгажосць. Каханне».

Вясна — гэта сімвал адраджэння, абуджэння ўсяго жывога. Як абуджаецца прырода пасля зімовага сну, так і чалавек пераводзіць свае думкі на ўсё самае лепшае і аптымістычнае. Духоўная прыгажосць выратуе свет. Галоўным носьбітам такой прыгажосці з’яўляецца жанчына. Яна дае жыццё ўсяму свету, прыўносіць гармонію і раўнавагу. Каханне — гэта своеасаблівы стан душы чалавека, што праяўляецца ў выключнай сімпатыі да пэўнага аб’екта. Яно пераносіць нас у свет іншых матэрый – у космас душы. Усе пералічаныя вышэй паняцці маюць відавочную блізкасць, бо іх злучае яе Вялікасць Жанчына – творца, маці, гаспадыня. Жанчына нарадзіла Бога і жанчына спакусілася яблыкам ад Біблейскага Гада. Яна глыбокая і разнастайная ў сваіх пачуццях. Ва ўсе часы людзі спрабавалі разгадаць загадку жанчыны, бо яна ёсць загадка творчасці, загадка сусвету.

У экспазіцыі прадстаўлены архіўныя матэрыялы беларускіх паэтак Вольгі Іпатавай, Галіны Каржанеўскай, Людмілы Рублеўскай, многія з якіх дэманструюцца ўпершыню. Упрыгожаць выставу мастацкія працы Рыты Цімохавай і Марыны Эрэнбург. На экспазіцыі будуць дэманстравацца касцюмы з фондаў Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм».

У мерапрыемстве возьмуць удзел паэткі, пісьменнікі, мастакі, музыкі, даследчыкі і інш..

 

 

На адкрыццё ўваход вольны (далей уваход на экспазіцыю згодна прэйскуранту цэн)

Месца правядзення: Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

(вул. М. Багдановіча, 13).

Кантактны тэлефон: (017) 335-44-47.

 

Прочитано 633 раз