Вторник, 23 07 2019
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

На кубінскім накірунку

  • Понедельник, 03 июня 2019 14:39

У Міністэрстве інфармацыі Рэспублікі Беларусь прайшла рабочая сустрэча кіраўніка ведамства Аляксандра Карлюкевіча з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Куба ў Рэспубліцы Беларусь Хуанам Вальдэсам Фігераа.

 

Спадар амбасадар праінфармаваў пра развіццё беларуска-кубінскіх адносін у розных галінах жыцця. Ішла размова і пра ролю мас-медыя ў пашырэнні турыстычнага складніка ў адносінах паміж краінамі. Дасягнута дамоўленасць пра арганізацыю прэс-тура беларускіх журналістаў у Рэспубліку Куба. У бліжэйшы час кубінскі бок паспрыяе выпуску асобнага нумара часопіса «Беларусь», прысвечанага Востраву Свабоды. Кубінскі амбасадар паабяцаў, што літаратары, кнігавыдаўцы, пісьменнікі яго краіны прымуць удзел у Дні беларускага пісьменства ў верасні 2019 года, у Міжнародным сімпозіуме «Пісьменнік і час», які пройдзе ў Мінску ў лютым 2020 года.

На ліпень запланаваны круглы стол па кубінска-беларускіх літаратурных сувязях у XX стагоддзі, які пройдзе ў рэдакцыі аднаго з беларускіх літаратурна-мастацкіх перыядычных выданняў. Канешне ж, у час яго размова пойдзе пра пісьменнікаў, дзеячаў культуры з Беларусі, якія наведвалі Кубу, пісалі пра яе, – народных паэтаў Беларусі Максіма Танка, Рыгора Барадуліна, празаіка Алеся Жука, перакладчыка Карласа Шэрмана, народных артыстаў СССР Уладзіміра Мулявіна, Ігара Лучанка. Спадар Хуан Вальдэс Фігераа ўнёс шэраг прапаноў па супрацоўніцтве ў галіне электронных мас-медыя, па распаўсюджванні ведаў пра Беларусь у найбольш папулярных сацыяльных сетках, Інтэрнэт-рэсурсах на Кубе.

Сяргей Шычко

 

 

Прочитано 754 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии