Пятница, 19 07 2019
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

«Мая залатая Бенгалія» – намінант конкурса «Мастацтва кнігі» дзяржаў-удзельнікаў СНД

  • Понедельник, 03 июня 2019 23:10

Беларускія кнігавыдаўцы прынялі ўдзел у XVI Міжнародным конкурсе «Мастацтва кнігі» дзяржаў-удзельнікаў СНД. Сярод іншых выданняў на намінацыю «Дыялог культур» была вылучана кніга лаўрэата Нобелеўскай прэміі ў галіне літаратуры Рабіндраната Тагора «Мая залатая Бенгалія» на мовах свету».

І хаця кніга, выдадзеная Паліграфічным камбінатам імя Якуба Коласа, – каменціруе для «Созвучия» гэты творчы праект прадстаўнік Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь Алеся Ігнатава, – не заняла прызавое месца, усё ж яе заўважыла аўтарытэтнае журы. Дасведчаныя кніжнікі Садружнасці, якія вялі рэй у Баку ў час падвядзення вынікаў конкурса, адзначалі выключную ўвагу беларускіх кнігавыдаўцоў да праектаў, які прадстаўляюць знакавыя паэтычныя тэксты на розных мовах. Раней былі выдадзены кнігі Янкі Купалы «А хто там ідзе?» на мовах свету», «Францыск Скарына на мовах на мовах народаў свету» (тры выданні – у 2014, 2015 і 2018 гады). Цяпер вось – асобнае выданне Гімна Бангладэш, аўтарам якога з’яўляецца вялікі пісьменнік XIX і XX стагоддзяў. Ілюстрацыямі служаць рэпрадукцыі мастацкіх работ бенгальскага мастака Зайнула Абедзіна, у прыватнасці, яго серыя «Голад у Бенгаліі ў 1943 годзе».

Адзін з укладальнікаў кнігі Р. Тагора, дзе сабраны пераклады «Маёй залатой Бенгаліі» на 50 моў народаў свету, – мінскі інжынер Музахідул Іслам. Ён болей за год жыве ў сталіцы Беларусі. І па меры сваіх сіл і магчымасцяў настойліва прапагандуе бенгальскую культуру, бенгальскую літаратуру. «Лічу, што народы якраз і павінны весці паміж сабою дыялог нацыянальных культур і нацыянальных літаратур. Гэта і ёсць самая сапраўдная народная дыпламатыя, якая дазваляе людзям з розных старонак свету, людзям розных веравызнанняў і нават розных поглядаў жыць у міры і справядлівасці,» – перакананы малады чалавек з Бангладэш – з той краіны, адлік незалежнасці і суверэнітэту якой пачынаецца ўсяго толькі з 26 сакавіка 1971 года.

 

Алесь Карлюкевіч

Прочитано 819 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии