Вторник, 15 10 2019
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

У Купалавым доме, перад святам Купалле, напярэдадні часу яскравых перамог…

“Беларуска-чачэнскія гуманітарныя і літаратурныя адносіны” – такую афіцыйную назву меў “круглы стол”, які прайшоў 21 чэрвеня ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы.  

Хоць сустрэча гасцей з Чачэнскай Рэспублікі і сам “круглы стол” не выглядалі так ужо афіцыйна – хутчэй уяўлялі сустрэчу ў гасцінным доме даўніх сяброў, якія прыехалі на вялікае свята. Зрэшты, так і было: госці мерапрыемства – Памочнік Главы Чачэнскай Рэспублікі, дырэктар Чачэнскай Дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі “Грозны” Ахмед Дудаеў, Першы намеснік дырэктара Чачэнскай Дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі “Грозны” Ільман Вахідаў, намеснік дырэктара па тэхніцы Тамерлан Дайніеў і памочнік дырэктара Арбі Дакшукаеў – былі цёпла вітаныя дырэктарам музея Аленай Ляшковіч, дырэктарам міжнароднага радыё “Беларусь” Навумам Гальпяровічам, дырэктарам выдавецтва “Мастацкая літаратура” Алесем Бадаком, галоўным рэдактарам названага выдавецтва Віктарам Шніпом, галоўным рэдактарам часопіса “Маладосць” Святланай Воцінавай і адказным сакратаром часопіса “Полымя” Юліяй Алейчанка. Размова вялася на мовах нашых літаратур – з зачытваннем прывітальнага слова пісьменніка Чачэнскай Рэспублікі Адама Ахматукаева, з дэкламаваннем вершаў чачэнскіх паэтаў па-беларуску, з абменам вопытам у справе прыцягнення да папулярызацыі літаратуры і чытання магчымасцей інтэрнета і PR-тэхналогій.

Госці атрымалі ў падарунак выданне з перакладамі верша Янкі Купалы на сто моў свету, у тым ліку і на чачэнскую, а таксама беларускія літаратурна-мастацкія часопісы “Полымя” і “Маладосць”, на старонках якіх надрукаваны вершы і апавяданні шматлікіх чачэнскіх паэтаў і празаікаў: Лулы Куні, Адама Ахматукаева, Вахі Дакаева, Мадзіны Ясаевай, Сайд-Магамеда Гелагаева, Райкома Дадашава, Суліма Магамедава, Пецімат Пеціравай, Мурада Магамедава, Фаізы Халімавай, Петмат Абубакаравай, Асі Умаравай. Асаблівым падарункам для прадстаўнікоў дэлегацыі Чачэнскай Рэспублікі стала знаёмства з экспазіцыяй музея.

Сустрэча была арганізавана Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

 

 

"М"

Фота Андрэя Сазонава

Прочитано 1298 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии