Понедельник, 06 07 2020
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Карлюкевіч: Прыемна, што расце атрад беларускіх перакладчыкаў

  • Пятница, 31 августа 2018 12:29

Міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч у інтэрв'ю газеце "Звязда" расказаў пра актуальнасць перакладу беларускіх аўтараў на мовы свету.

— Прыемна, што расце, узвышаецца вялікі атрад перакладчыкаў з мовы арыгінала — і з англійскай, і з нямецкай, і з польскай, і са шведскай... І нават з кітайскай. На ніве пераўвасаблення кітайскай прозы і паэзіі ў нас працуюць маладыя перакладчыкі Дар'я Нечыпарук, Алена Раманоўская, Кацярына Гардзей і шмат хто яшчэ. Дзякуючы іх памкненням, дзякуючы руплівасці супрацоўнікаў літаратурна—мастацкіх выданняў і кніжных рэдактараў Аляксея Чароты, Юліі Алейчанкі, Святланы Воцінавай, Вольгі Аляксеевай, Кацярыны Захарэвіч у нас выйшлі адмысловыя «кітайскія нумары» некаторых часопісаў — «Маладосць», «Нёман», «Бярозка».

Паводле слоў Аляксандра Карлюкевіча, дзякуючы ў значнай ступені ім робіцца і серыя кніг «Светлыя знакі. Паэты Кітая», якая спярша выходзіла ў Выдавецкім доме «Звязда», а цяпер — у «Мастацкай літаратуры».

— Выйшлі дзве аўтарскія анталогіі перакладаў кітайскай паэзіі на беларускую мову. Перакладчык — лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, лаўрэат Спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Мікола Мятліцкі. У кожнай з анталогій прадстаўлены 100 паэтаў Кітая. Зараз Мікалай Міхайлавіч падрыхтаваў вялікі зборнік паэзіі Ай Ціна, — расказаў міністр інфармацыі.

Аляксандр Карлюкевіч адзначыў і дасягненні ў прадстаўленні беларускай літаратуры ў свеце. Паводле яго слоў, у апошнія гады над гэтым працавалі Юрый Шчарбакоў з Астрахані, Рэнат Харыс і Роберт Мінулін з Татарстана, Валеры Тургай з Чувашыі, Марат Гаджыеў з Дагестана, Зульфія Хананава з Башкартастана, Святлана Ананьева з Казахстана, Чынгіз Алі аглу, Камран Назірлі з Азербайджана, Ато Хамдам з Таджыкістана... А ў Чачэнскай Рэспубліцы склаўся асяродак сапраўдных сяброў беларускай літаратуры — Лула Куна, Руслан Кадзіеў, Адам Ахматукаеў, Пецімат Петрымава.

На пытанне аб тым, каму варта аддаваць перавагу пры перакладзе на мовы свету, класікам ці сучаснікам беларускай літаратуры, міністр падкрэсліў "добрай, якаснай літаратуры".

— Класіка таму і лічыцца класікай, што вытрымала выпрабаванне часам, таму, што характарызуе гістарычныя, нацыянальныя асаблівасці таго ці іншага народа. І пераўвасабляючы творы класічнай літаратуры, нашы айчынныя пісьменнікі, перакладчыкі выконваюць місію ўзбагачэння нашай роднай літаратуры, нашай роднай мовы, нашай культуры. І разам з тым нельга не разглядаць сучасную літаратуру. Яна ў найлепшых сваіх творах — адлюстраванне сучасных працэсаў, сучасных здабыткаў, сучасных драм і трагедый, над якімі нельга не разважаць, — рэзюмаваў Аляксандр Карлюкевіч.

У рамках Дня беларускага пісьменства, які пройдзе 1 верасня ў Іванаве, адбудзецца традыцыйны круглы стол «Мастацкая літаратура як шлях адзін да аднаго». Сёлета ён у многім будзе прысвечаны праблеме мастацкага перакладу.

Крыніца: Звязда

Фота: СБ

Прочитано 4501 раз