Суббота, 08 08 2020
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Дзіяна Стахновіч: «Дзякуй за беларускія кнігі!..» 

  • Суббота, 22 февраля 2020 12:46

У межах працы на 21-м Вільнюскім кніжным кірмашы дэлегацыя Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь наведала Вільнюскую гімназію імя Францыска Скарыны.  

Педагагічнаму калектыву, вучням гэтай асветніцкай, добра вядомай і ў Беларусі навучальнай установы ўручана бібліятэчка кніг беларускіх выдавецтваў, якія прыйшлі да чытача ў апошні час. Праект перадачы асветніцкіх, мастацкіх, краіназнаўчых, гістарычных выданняў ажыццяўляецца ў межах рэалізацыі падпраграмы «Беларусы ў свеце» Дзяржаўнай праграмы «Культура Беларусі» не першы год. Толькі летась кнігі, якія выдадзены ў Беларусі, патрапілі ў розныя рэгіёны Расійскай Федэрацыі, ва Украіну, Польшчу. 

Дырэктар вільнюскай гімназіі Дзіяна Стаховіч вось што сказала ў адказ на падарунак беларускай краіны: 

– У нашай установе вельмі вялікая, грунтоўная бібліятэка беларускіх кніг. Шмат слоўнікаў, даведнікаў, кніг з творамі беларускіх класікаў. Многія з выданняў – з аўтографамі пісьменнікаў, якія, дзякуй ім, не абмінаюць гімназію, наведваючыся ў Літву, Вільнюс. Дзякуй, што кожны год у час правядзення кніжнага кірмаша ў Вільнюсе да нас прыязджае і дэлегацыя Міністэрства інфармацыі. Ваш кніжны падарунак спрыяе арганізацыі навучальнага працэсу ў нашых сценах.

А госці з Мінска ў сваю чаргу запрасілі гімназістаў і іх настаўнікаў наведаць Беларусь, Гродзеншчыну ў час правядзення фестываля «Кніжныя сустрэчы ў Мірскім замку» 20-21 чэрвеня 2020 года.

 

Сяргей Шычко

 

Прочитано 714 раз