Понедельник, 21 05 2018
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Сустрэча беларускіх кнігавыдаўцоў з міністрам культуры Таджыкістана

  • Суббота, 28 Октябрь 2017 10:46
У Душанбэ завершылася кніжная выстаўка-кірмаш. Асобна была прадстаўлена і беларуская экспазіцыя. Наведвальнікі выстаўкі змаглі пазнаёміцца з беларускімі кнігамі, выдадзенымі ў апошнія год-два. Істотная частка экспазіцыі - беларуская мастацкая літаратура, кнігі, прысвечаныя сацыяльна-эканамічнаму развіццю нашай краіны на сучасным этапе.
 
 
У межах праграмы выстаўкі беларускія кнігавыдаўцы правялі цэлы шэраг мерапрыемстваў. Сярод іншых сустрэч і прэзентацый -- прыём дэлегацыі Рэспублікі Беларусь міністрам культуры Таджыкістана спадаром Шамсідзінам Арумбекзадэ. Беларускаму і таджыкскаму бакам было што абмеркаваць. У Душанбэ ў апошнія гады выдадзены ў перакладзе на таджыкскую мову цэлы шэраг кніг - Георгія Марчука, Алеся Бадака, анталогія сучаснай беларускай прозы і паэзіі "Вячэрняе вогнішча" на таджыкскай мове.
 
 
Рыхтуецца правядзенне Дзён беларускай літаратуры ў Таджыкістане і таджыкскай літаратуры ў Беларусі. Гэтыя творчыя праекты ініцыіраваны пасольствам Таджыкістана ў Беларусі, асабіста Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Таджыксітана ў Рэспубліцы Беларусь Казідаўлатам Каімдадодавым.
 
Кастусь Ладуцька
Прочитано 1974 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии