Четверг, 21 10 2021
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Рыхтуецца да выдання кніга таджыкскага паэта

  • Четверг, 19 августа 2021 11:10

Беларуска-таджыкскія літаратурныя сувязі – сапраўдны ручай ці нават рака народнай дыпламатыі паміж Беларуссю і Таджыкістанам. Не парываецца гэтая сувязь і ў постсавецкі час. Зараз у Выдавецкім доме «Звязда» рыхтуецца да друку кніга таджыкскага паэта Саліма Хатлані.

‒ Для мяне вельмі важная ўвага беларускіх літаратараў да нашых, таджыкскіх, здабыткаў у прыгожым пісьменстве, ‒ дзеліцца развагамі Салім Хатлані. – Дзякуй, што мая паэтычная творчасць захапіла як перакладчыка вядомага беларускага паэта Генадзя Аўласенку. Дарэчы, вось-вось у Душанбэ павінна выйсці анталогія сучаснай беларускай дзіцячай літаратуры. Сярод іншых аўтараў у ёй прадстаўлены і Генадзь Аўласенка. Усе творы ў анталогіі пераклаў я асабіста. Праца над гэтым праектам прынесла мне вялікую асалоду.

Салім Хатлані – выпускнік Літаратурнага інстытута імя М. Горкага. Зараз знаходзіцца на дыпламатычнай службе ў Беларусі. Вельмі актыўна спрыяе прасоўванню беларускай літаратуры ў перакладах на таджыкскую мову на старонках тадыжкскага перыядычнага літаратурна-мастацкага друку. Зараз дапамагае ў арганізацыі і новых публікацый таджыкскіх аўтараў на беларускай мове.

Сяргей Шычко

Прочитано 3365 раз