Суббота, 08 08 2020
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Вітаутас Жэймантас расказвае пра Андрэя Зязюлю і Вінцука Адважнага

У сталіцы Літвы пабачыла свет кніга нарысаў вядомага публіцыста і празаіка пра лёсы беларусаў, знітаваных з Вільняй.

«Роднае духоўнае слова» – так называецца кніга Вітаутаса Жэймантаса. Дарэчы, публіцыст, аўтар празаічных кніг для юнага чытача, перакладчык, В. Жэймантас з’яўляецца членам Саюза пісьменнікаў Беларусі. Ён не аднойчы прыязджаў у Мінск, бываў і ў Гродна. Не абмінае беларускую экспазіцыю і ў час традыцыйных вільнюскіх кніжных кірмашоў. Выступаў літоўскі публіцыст і на старонках беларускай урадавай і парламенцкай газеты «Звязда».

На працягу болей як дзесяці гадоў пісьменнік даследаваў матэрыялы, якія праліваюць святло на жыццё ў Вільні знакамітых дзеячаў беларускай дыяспары,  – Адама Станкевіча, Станіслава Глякоўскага, Андрэя Зязюлі, Янкі Быліны, Вінцука Адважнага, Уладзіслава Талочкі, Віктара Шутовіча, Вінцэнта Гадлеўскага. Асветнікі, літаратары, грамадскія дзеячы, яны і сталі героямі нарысаў у кнізе «Роднае духоўнае слова». Раней жыццяпісы нашых суайчыннікаў друкаваліся на старонках літоўскіх перыядычных выданняў. Наклад гісторыка-публіцыстычнага зборніка Вітаутаса Жэймантаса – 300 асобнікаў.

 

Сяргей Шычко

Прочитано 694 раз