Воскресенье, 31 05 2020
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Гучыць Караткевіч і па-туркменску

  • Вторник, 10 марта 2020 09:09

Парадаваў першы ў гэтым годзе нумар туркменскага літаратурна-мастацкага часопіса «Дунья эдэбіяты» («Сусветная літаратура»): на тры развароты (шэсць старонак!) змешчана грунтоўная гутарка пра беларускую і туркменскую літаратуры, пра беларуска-туркменскія літаратурныя сувязі. Суразмоўцамі туркменскага пісьменніка Максата Аламурадава выступілі дырэктар выдавецтва «Мастацкая літаратура» паэт, празаік, крытык, перакладчык Алесь Бадак і намеснік дырэктара Выдавецкага дома «Звязда» – галоўны рэдактар газеты «Літаратура і мастацтва» публіцыст, перакладчык Аляксей Чарота. Летась яны прымалі ўдзел у міжнароднай кніжнай выстаўцы ў Ашхабадзе.

У гутарцы – шмат згадак пра тых пісьменнікаў Туркменістана, чые творы ў апошнія гады перакладзены на беларускую мову і надрукаваны ў газеце «Літаратура і мастацтва», часопісах «Полымя», «Маладосць», альманаху «Далягляды».

Часопіс «Дунья эдэбіяты» звязвае з беларускай літаратурай трывалая дружба. На яго старонках друкуюцца пераклады твораў беларускіх паэтаў і празаікаў. І зараз у партфелі часопіса – новыя пераклады беларускай паэзіі. Падборку вершаў Уладзіміра Караткевіча на туркменскую мову пераўвасобіў Джумагельды Мулькіеў. Прыемна, што публікацыя прыйдзе да чытача ў знак 90-годдзя з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры.

Кастусь Лешніца

Прочитано 587 раз