Среда, 21 04 2021
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Мы рэдка гаворым услых..: напамін пра даўнія пераклады

  • Воскресенье, 28 мая 2017 12:39

У беларускім альманаху “Далягляды” у 1977 годзе былі надрукаваны вершы туркменскага паэта Амандурды Джанмурадава.

А ў маёй бібліятэцы гэты выпуск – з лаканічным аўтографам: Паваж. Аляксандру Мікалаевічу з павагай ад аўтара. А. Джанмурадаў. 19. 05. 86 г.”.

Ужо і не памятаю, як кніга патрапіла ў маю на той час ашхабадскую бібліятэку. Можа быць, прывёз з Мінска, калі быў у адпачынку ў студзені – лютым 1986 г. А мо нехта даслаў у Ашхабад поштай… З Амандурды Джанмурадавым, чыю біяграфію, на вялікі жаль, я не адшукаў нават у Інтэрнэце, мяне пазнаёміў беларускі літаратар Мікола Калінковіч. Тады туркменскі пісьменнік узначальваў ашхабадскае выдавецтва “Туркменистан". Мікола выдаваў там свае кнігі. Тады якраз рыхтавалася да друку кніга, дзе былі змешчаны аповесць пра Героя Савецкага Саюза Івана Васільевіча Багданава і цыкл нарысаў.

Сустрэч з Джанумардавым у нас было няшмат. Часцей у выдавецтва я заходзіў да Курбана Чаліева і Дангатара Бердыева. З выдавецтвам сябравала і беларуская паэтэса і перакладчыца Любоў Філімонава. Яна часта прыязджала ў Ашхабад. У Мінску выдала кнігу вершаў Курбана Чаліева, адрасаваную дзецям. Яна ж і пераклала на беларускую мову вершы Амандурды Джанмурадава. Іх у “даляглядаўскай” падборцы – тры: “Песня маці”, “Пасечнік, пчала і кветка”, “*** Як часта ў жыцці сярод розных падзей”.

Мне болей даспадобы прыйшоўся вось гэты верш:

 

Як часта ў жыцці сярод розных падзей

На добрых і злых падзяляем людзей!

На мерку сваю, на сваё разуменне

Ў душы мы ствараем адносінаў звенні.

Мы добрым з усмешкай руку паціскаем

І шчырыя словы сказаць забываем.

Благім мы таксама руку без вагання

Ціснем і кажам ім: “Да спаткання…”

І тыя упэўнена крочаць па свеце

І добрых пры зручным выпадку нявечаць,

Таму што мы рэдка гаворым услых,

Што думаем часам пра добрых і злых.

 

У тым, 1977 года выпуску, альманаху змешчаны творы Уладзіміра Цендракова, Іва Андрыча, Рыгора Цюцюнніка, Уладзіміра Бээкмана, Уладзіміра Салаухіна, Барыса Алейніка, Міхаіла Прышвіна… І вершы туркменскага паэта Амандурды Джанмурадава займаюць сярод іншых твораў дастойнае месца.

Ведаю, што Амандурды Джанмурадаў пісаў і прозу. З яго кніг – “Покровитель» (1982), «Сорок мгновений» (1984)… Мне Амандурды-ага расказваў пра тое, што працаваў над раманам пра лёсы землякоў у 1940-1960-ыя гг. А вось, ці выйшаў той раман, ці быў дапісаны, на жаль, не ведаю.

Алесь Карлюкевіч 

У загалоўку: вокладка сумеснага беларуска-туркменскага зборніка "Святая любовь"

Прочитано 7692 раз