Вторник, 22 09 2020
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Туркменскі пісьменнік Касым Нурбадаў. Новая сустрэча з беларускім чытачом

  • Понедельник, 16 декабря 2019 09:18

«Бярозка», часопіс для падлеткаў, – выданне, якое заўсёды было ўважлівым да перакладаў з дзіцячых літаратур народаў Савецкага Саюза (і цяпер – народаў постсавецкіх дзяржаў). Традыцыя доўжыцца. У адзінаццатым нумары «Бярозкі», лістапад 2019 года, -- апавяданне «Пясок» туркменскага літаратара Касыма Нурбадава.

Палкі, цёплы, добры, спагадлівы, дзейсны, рашучы, родны – якіх толькі параўнанняў не нараджае прачытанне апавядання «Пясок»?! Касым Нурбадаў здолеў тонка, разумна, сімпатычна прыцягнуць увагу да маўклівай Каракумскай пустыні. А на беларускую мову твор пераклаў Алесь Карлюкевіч. Публікацыю апавядання праілюстравала Яніна Зайчанка.

Касыма Нурбадава, які зараз жыве і працуе ў Ашхабадзе, добра ведаюць у Беларусі. Пачынаючы з 1980-х гадоў творы яго друкуюцца ў перакладзе на беларускую мову. У перыядычных літаратурна-мастацкіх выданнях, у альманаху «Ветразь». Па-беларуску ў Выдавецкім доме «Звязда» выйшла і асобная кніга Касыма Нурбадава.

Сяргей Шычко

 

Прочитано 2549 раз