Понедельник, 20 05 2019
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Літаратурная «Ноч музеяў»

18 мая, пачынаючы з 1977 года, традыцыйна святкуецца Міжнародны дзень музеяў, афіцыйна прыняты Міжнародным саветам музеяў (ICOM).

У сувязі з гэтым святам праводзіцца міжнародная акцыя, падчас якой можна ў самы нязвыклы час агледзець музейныя экспазіцыі, названая «Ноччу музеяў». Упершыню мерапрыемства адбылося ў Берліне ў 1997 годзе. Праводзіцца гэтая акцыя шмат гадоў і ў Мінску. Мы даведаліся, што цікавага гэтым годам задумалі сталічныя літаратурныя музеі, ніжэй некалькі прыкладаў таго, як сустрэць «Ноч музеяў», калі любіш літаратуру.

Паспець удзень

Музей кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі рыхтуе ўнікальную аднадзённую выставу «П’едэстал», прымеркаваную ўласна да Міжнароднага дня музеяў. Так склалася, што 2019 – Год кнігі,  прасякнуты асветай і духам спартыўных спаборніцтваў, таму – «П’едэстал». На яго прыступках пабачым самы каштоўны (1-е месца), самы старажытны (2-е месца), самы незвычайны (3-е месца) экспанаты.

Падрабязная праграма

«М75»

Рухаемся ў напрамку музея Янкі Купалы, якому сёлета спаўняецца 75, таму і праграма запланавана з 19.00 18-га да 05.00 19-га мая.

Сярод цікавостак – 75 прадметаў у адмысловай выставе, 75-гадовая гісторыя музея прадстаўлена на плакатах і фотаздымках на алеях парка імя Янкі Купалы, музычную атмасферу створаць Аляксандр Віслоўскі, гурты «Стары Ольса» і «Палац». Гасцей чакае святочны пачастунак, магчымасць стаць часткай каманды музея, атрымаць сувенір – паштоўку-лінагравюру з выявай будынка музея 1960 года, якую створаць на вашых вачах навучэнцы Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А.К. Глебава, паўдзельнічаць у квэсце «Купалаў код», паглядзець фільм беларускай агучцы ад Gavarun.by.

Падрабязная праграма

Ідзі на святло ў акне паэта. Музею Якуба Коласа – 60 год

У Коласавым доме наведвальнікаў чакаюць інтэрактыўныя пляцоўкі, мастацкі пленэр, тэатралізаваная дзея з удзелам заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь Валянціна Салаўёва, а таксама навучэнцаў СШ №125 г. Мінска, канцэртная праграма з удзелам саліста ансамбля “Песняры” Валерыя Скаражонка, народных і інструментальных калектываў, выступленні артыстаў Новага драматычнага тэатра, літаратурныя сустрэчы з пісьменнікамі, у тым ліку дзіцячымі. Запланавана дзіцячая пляцоўка, з лялечнымі прадстаўленнямі, гульнямі.  Па традыцыі, кожны зможа загадаць і запісаць жаданне пяром Класіка (час магічнай дзеі будзе абмежаваны). Аматары інтэлектуальных гульняў буду мець мажлівасць паўдзельнічаць у турніры па шашках і шахматах, а таксама інтэрактыўнай віктарыне “Якуб Колас vs Янка Купала”. Закрые музейную ноч у доме Коласа гурт «Recha».

Падрабязная праграма

«Памяркоўная авангардызацыя» ад музея Петруся Броўкі

Арганізатары абяцаюць: «Адмаўляцца ад канонаў і прынцыпаў будзем павольна, свабоду самавыяўлення і творчасці прымаць — памяркоўна, падводзіць сябе да разумення авангарда — нязмушана, пранікаць ў глыбіні аднаго з самых загадкавых кірункаў сучаснасці і мінулага — адпаведна сваіх жыццёвых рытмаў».

У праграме свята дэтэктыўная гульня «Тайнае пажаданне Петруся Броўкі», інтэрв’ю-шоу аб беларускім авангардзе з Ірынай Багдановіч, прэзентацыя з музычным перформансам ад Юаня Хаошаіня, канцэпт-прэзентацыя турэцкага авангарда ад Бурака Тана, квэст «Апошняя справа кватэры Броўкі», музыка, бодзі-арт і многае іншае.

Падрабязная праграма

«Кубак шампіньёнаў»

«Кубак шампіньёнаў» прапануе музей Максіма Багдановіча, у «Ноч музеяў» прапануе пабіць рэкорды ў спаборніцтвах па шашках-«пстрычках», «шуфлядцы», «літаратурным кракадзіле», «папера, нажніцы, камень», збіранні кубіка Рубіка, настольных гульнях, марафоне ад Вільні да Мінска па «Зачараваным царстве», музейным квэсце па экспазіцыі.

Адмыслова са Спеўным сходам Сяржука Доўгушава можна будзе праспяваць улюбёныя стадыённыя гімны.

Важнай падзеяй ночы ў музеі Багдановіча стане паэтычнае спаборніцтва «Мінскі рахунак».

Свята не абыдзецца без музычнай аздобы і танцаў, а таксама прызоў ад партнёраў музея.

Падрабязная праграма

«Ноч фантастычных апавяданняў» у Музеі гісторыі беларускай літаратуры

Тут будзе экспанавацца зборнік «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях» Яна Баршчэўскага (1844 года, з фондаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі НАН Беларусі), а ўся дзея мерапрыемстваў разгорнецца вакол яго – сустрэча з гаспадаром маёнтка і героямі цікавых гісторый яго гасцей.

З 17.00 пачынаюцца сустрэчы з пісьменнікамі, прэзентацыі кніг, тэатралізаваныя дзеі, арт-лабы, разнастайныя майстар-класы, лекцыі, выступы музычных гуртоў, кіна- і мульпрагляды, забаўкі для дзетак. У насычанай праграме, дзеля прыкладу, майстар-класы па напісанні казак ад Алены Масла, па паэзіі – ад Вольгі Маркітантавай, дэманстрацыя фільма «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях» паводле твора Я.Баршчэўскага (студыі «Беларусьфільм»), аrt-lab «Фантастычныя жывёлы» з арт-тэрапеўтам Вольгай Лунёвай для дзяцей і іх бацькоў на літаратурна-мастацкай экспазіцыі «Чароўны казачны свет» і многае іншае. Напрыканцы самы актыўны ўдзельнік свята атрымае «Вужыную карону».

Падрабязная праграма

 

Праграма «Ночы музеяў-2019» у Беларусі

Матэрыял падрыхтаваны парталам «Сугучча»

Прочитано 241 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии