Воскресенье, 17 11 2019
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

«Ці кожным днём пражытым даражыў…»

  • Вторник, 15 октября 2019 08:22

Мікола Чарняўскі расказвае пра сустрэчы і сяброўства з беларускімі пісьменнікамі.

Біяграфія беларускй дзіцячай літаратуры другой паловы XX стагоддзя – гэта ў значнай ступені і біяграфія вядомага беларускага пісьменніка Міколы Чарняўскага. Нараджэннем з 1943 года (радзіма – Буда-Кашалёўскі раён Гомельскай вобласці), паэт, празаік, перакладчык зрабіў вялікі ўнёсак у дзіцячую літаратуру нашай Айчыны. Выдаў ці не паўсотні кніг, адрасаваных юнаму чытачу. Пераклаў на беларускую мову творы многіх паэтаў і празаікаў далёкага і блізкага замежжа. Не выпадковымі ацэнкамі яго творчых здзяйсненняў з’яўляюцца і многія дзяржаўныя ўзнагароды, літаратурныя прэміі. Мікола Чарняўскі – заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь. Пісьменнік узнагароджаны медалём Францыска Скарыны. З’яўляецца лаўрэатам Літаратурнай прэміі імя Янкі Маўра, прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, Літаратурнай прэміі «Залаты Купідон», прэміі імя Васіля Віткі часопіса «Вясёлка».

Новая кніга Міколы Чарняўскага – «На парозе дабрыні і болю» (Мінск, выдавецтва «Народная асвета», 2019). Разам сабраны нарысы, творчыя партрэты пісьменнікаў, з якімі аўтару пашчасціла сустракацца, працаваць: «Палескі блытанік і чараўнік таямнічага вострава Кнігі» (З жыцця Янкі Маўра і Артура Вольскага), «Спявалі песню мне вятры…» (пра Уладзіміра Дубоўку), «І я цяпло для ўсіх дарыў…» (Станіслаў Шушкевіч), «Не трэба жыць як набяжыць…» (Анатоль Грачанікаў), «На скрыжаваннях памяці, альбо Прыгоды, але не цымбалаў, а паэмы» (Хведар Чэрня), «Жыў на свеце дзед Васіль…» (Васіль Вітка), «Каб быць бліжэй да Буало…» (Рыгор Барадулін), «Застацца кропачкай у чалавеку…» (Маргарыта Яфімава), «Палесся мілае дзіця…» (Яўгенія Янішчыц), «І вясной узыду…» (Анатоль Сербантовіч), «Пагрукала восень кіем у акно…» (Міхась Даніленка), «Любоў мая высокая, як неба…» (Мікола Маляўка).

У кожным з твораў Мікола Чарняўскі ўзнаўляе асабістае, тое, што менавіта яго злучае з героямі нарысаў, творчых партрэтаў. Пісьменнік піша лёгка, нязмушана. Перад чытачом рэльефна паўстаюць аўтары знаёмых з дзяцінства кніг. Выдадзеная накладам у 900 асобнікаў, кніга «На парозе дабрыні і болю» паўстае выдатным дапаможнікам настаўніку ў справе выкладання роднай літаратуры.

Сяргей Шычко

 

Прочитано 483 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии