Созвучие сердец

Саюз пісьменнікаў Беларусi папоўніўся васьмю літаратарам

 

На чарговым пасяджэнні Прэзідыума СПБ, які адбыўся 16 сакавіка, былі абмеркаваны актуальныя пытанні жыццядзейнасці не толькі пісьменніцкай арганізацыі, але і краіны.

Так, па першым з іх – “Заява Саюза пісьменнікаў Беларусі” - далажыў Мікалай Іванавіч Чаргінец. 

 

Саюз пісьменнікаў папоўніўся васьмю літаратарамі

Другое пытанне – “Ход выканання мерапрыемстваў, прысвечаных 500-годдзю беларускага кнігадрукавання”. Па ім далажылі першы намеснік старшыні СПБ Алена Стэльмах і намеснік старшыні Анатоль Крэйдзіч. Гэтая даволі абшырная тэма знайшла і будзе надалей знаходзіць сваё адлюстраванне ў шматлікіх публікацыях у друкаваных сродках масавай інфармацыі, перадачах электронных СМІ. Сачыць за працэсам і ўдзельнічаць у мерапрыемствах, у тым ліку ў абвешчаным СПБ літконкурсе “Скарынавай душой узлашчанае слова”, можа і абавязаны кожны член Саюза.

На пасяджэнні прэзідыума таксама былі зацверджаны старшыні і саставы 11-ці дзеючых секцый СПБ, якія займаюцца пытаннямі прыёму ў Саюз пісьменнікаў.

Найбольшай эмацыянальнасцю вызначылася апошняе па ліку пытанне павесткі: “Прыняцце ў Саюз пісьменнікаў Беларусі”. Гэтым разам творчая суполка папоўнілася васьмю літаратарамі. Гэта Максім Кішчанка, Наталля Цвірко, Валерый Квілорыя, Таццяна Кудраўцава (Дамаронак), Ірына Радзіхоўская, Валерый Касаткін, Анатоль Бярнацкі, Ганна Ціханава. 

Прэс-служба СПБ