Пятница, 29 05 2020
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Чытайце пра Гродна! Знаёмцеся са слонімскімі паштоўкамі!

  • Понедельник, 30 марта 2020 17:00

У сістэме кніжнага гандлю ААТ «Белкніга» працуе 101 кнігарня. З іх – 12 у Гродна і Гродзенскай вобласці. Акрамя таго, што кнігарні працуюць у абласным цэнтры, ёсць яшчэ крамы ў Лідзе, Ваўкавыску, Шчучыне, Бярозаўцы (гэта Лідскі раён) і Слоніме (летась была адчынена крама «Санет» – якраз у пярэдадзень Дня беларускага пісьменства).

ААТ «Белкніга» вырашыла падвесці вынікі рэйтынгу кніг, якія карыстаюцца найбольшым попытам менавіта ў кнігарнях Гродзенскага філіяла галоўнай гандлёвай сеткі дзяржаўнага кніжнага гандлю. Што ж часцей за ўсё набываюць пакупнікі ў Гродна і Гродзенскай вобласці? На гэта пытанне адказвае генеральны дырэктар ААТ «Белкніга» Аляксандр Вашкевіч:

– Часцей за ўсё пакупнікі, аматары кніжнага чытання, набывалі на Гродзеншчыне філакартычны альбом Уладзіміра Ліхадзедава «Слонім. Падарожжа ў часе», у якім змешчана процьма рэпрадукцый старых паштовак. Гэта вядомы праект з серыі «У пошуках страчанага», які выходзіць ужо ці не другое дзесяцігоддзе і сёння налічвае бібліятэку ў дваццаць пяць ці нават болей тамоў. На другім месцы – выдадзены мінскім выдавецтвам «Папуры» раман класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Караткевіча «Хрыстос прызямліўся ў Гародні (Евангелле ад Іуды)».

Каменціраваць наўрад ці што варта. Ясна адно: гродзенцы і візуальна, і ў чытанні – «на баку» добрай асветніцкай літаратуры. Такі прыклад не можа не радаваць.

Сяргей Шычко

 

Прочитано 559 раз