Воскресенье, 31 05 2020
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

«Галасы свету»: Славацкі паэт Яраслаў Рэзнік у часопісе «Полымя»

У традыцыйнай рубрыцы часопіса «Полымя» «Галасы свету» (шосты нумар за 2019 год) – новая сустрэча з яркім прадстаўніком славацкай паэзіі. Таццяна Сівец прапануе чытачу свае пераклады вершаў Яраслава Рэзніка. Падборка, якая складаецца з васьмі твораў, носіць сімпатычную і, канешне ж, выключна паэтычную назву – «Ціхая трава».

Трава –

гэта «Ойча наш».

Тройчы ў годзе над ёй,

бласлаўляючы, шэпчуцца

косы.

 

Трава – гэта той сырадой,

які наталяе мужчыну,

што ў косах бліскучых,

бы ў люстры,

адбітак пакіне.

 

Глеба праз вочы яе

пазірае

і марыць аднйочы

травою да ног прыхінуцца.

 

Зноў і зноў зелянее трава,

ціхая пасля бою!

(«Трава»).

Некалькі слоў пра Яраслава Рэзніка. Нарадзіўся ў 1942 годзе ў горадзе Ружамберку (Славакія). З 1975 года – супрацоўнік Славацкага літаратурнага агенцтва. З 1990 года – старшыня Асацыяцыі славацкіх пісьменнікаў. Быў дырэктарам выдавецтва, працаваў галоўным рэдактарам газеты «Славацкая Рэспубліка». Аўтар паэтычных зборнікаў «Няўпэўненасць», «З вадой на языку», «Гарачыня», «Таямніца лініі», «Калі заціхне наша кроў». Адзін з перакладчыкаў вершаў Янкі купалы на славацкую мову, якія ўвайшлі ў зборнік «А хто там ідзе?» (выдавецтва Саюза славацкіх пісьменнікаў, 2017 год). Перакладчык з украінскай, рускай, чэшскай моў.

Публікацыя ў «Галасах свету» нагадала, што поруч з перакладамі паэзій Кітая, іншых краін Азіі, паэзій народаў Расіі нельга забывацца на пераклады з моў, літаратур блізкіх – з паэзіі славакаў, чэхаў, палякаў, украінцаў, балгар…

 

Алесь Карлюкевіч

 

 

Прочитано 408 раз