Версия для печати

 Ганна Ходжэр. Вершы

  • Пятница, 02 июня 2017 15:42

Жаніх-ааян

— Гэй, Мэргэкэн, ты куды ў гэту рань?

Строі дык строі — ці падай, ці ўстань.

— Што, і не бачыш ты, вырас як я?

Стаў жаніхом-ааян!

 

— Гэй, Мэргэкэн, мо ёсць лодка-агда?

Лыжы, каб следу не пакідаць?

— З носа ў той лодцы кармы не відаць.

Лыжы ў разоў даўжэй пяць.

 

— Не, Мэргэкэн, без рыштунку ніяк!

Хто ж ты без стрэл сваіх, лука, кап’я?!

— Я і без іх добра звера лаўлю

— Тыгра любога звалю!

 

— У лесе не быў бяззбройным твой дзед…

Ведаеш нейкі новы сакрэт?

— Чым не кап’ё мой пудовы кулак?

Хіба не так?

 

Шчэ пакажу табе сілу сваю —

Лоб хоць каму разаб’ю!

 

Ну і зайздросны жаніх-ааян!

Ды крывабокая праўда твая.

Так, ааян?

 

 

Пакланенне прыродзе

Па сопках ходзім безыменных,

Па косах мо праляжа шлях,

Мы да вытоку пакаленняў

Ідзём — і вось яна, зямля.

 

Ці цягнем лодку ў ціхі час —

Адвеку ёсць Прырода ў нас.

 

Тайга багатая, без краю,

І з птушкамі ручай пяе.

Крынічка ў такт ім паўтарае,

Касуля кроку дадае.

 

А вось жэньшэнь у гушчары —

Агмень прыроды ў нас гарыць.

 

Святлом вясёлкавых пялёсткаў

Палае кветка ў вышыні.

Лістота зіхаціць, бы ў блёстках,

Ад лёгкай ветрыку гульні.

 

З нанайскай. Пераклад Яны ЯВІЧ

Прочитано 1865 раз