Пятница, 10 04 2020
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Гучыць увесь свет на старонках «Полымя»

  • Воскресенье, 16 февраля 2020 13:11

У 2019 годзе беларускі літаратурна-мастацкі часопіс «Полымя» прадставіў на сваіх старонках творы 27 аўтараў з далёкага і блізкага замежжа.

Выступалі ў «Полымі» паэты, празаікі, драматургі і нават літаратуразнаўцы з розных краін свету. Беларускімі перакладчыкамі былі пераўвасоблены на мову Купалы і творы класікаў, пісьменнікаў, якія ўжо даўно пайшлі з жыцця.

Найпершая ўвага мастацкаму перакладу – у раздзеле «Галасы свету». Пагадзіцеся, прыгожая назва, якую іншаму з айчынных выдавецтваў можна было б скарыстаць і ў вызначэнні кніжнай серыі адпаведнага характару.

Па традыцыі ў «Галасах свету» знайшлося месца кітайскай паэзіі. Вершы Вэнь Ідо, Су Шы пераклаў Навум Гальпяровіч. Урывак з п’есы «Ёна» польскага драматурга Беньяміна Букоўскага выкладзены ў перакладзе Марыі Пушкінай. Ганна Бараноўская прадставіла чытачу свае пераклады з англійскай – апавяданне Перкінс Шарлоты Гілман «Жоўтыя шпалеры», апавяданне Кейт Шапэн «Пара шаўковых панчох», урывак з рамана Гарыет Джэйкабс «Каханы». Нагадаў аб сабе і перакладчык з нямецкай Андрэй Касцюкевіч, падараваўшы чытачу асалоду ад знаёмства з падборкай вершаў Фрыдрыха Гёльдэрліна «Абраны лёсам». Нямецкая літаратура – і ў звароце да паэзіі Марыі Райнер Рыльке, перакладчыкам выступіў Сяргей Сцяпан.

Усё часцей «Полымя» звяртаецца да публікацыі перакладаў украінскіх аўтараў. У «Галасах свету» – вершы Вікторыі Шэвель (перакладчык – Мікола Адам), Ірыны Сажынскай (пераклала Юлія Алейчанка), Аляксандра Казінца (таксама перакладчыцай выступіла Юлія Алейчанка), Наталлі Дзіцяняк (пераклаў Мікола Адам).

Нацыянальныя літаратуры Расіі прадстаўлены паэзіяй Наталлі Ахпашавай, Шайхзады Бабіча, Тамары Ганіевай, Мустая Карыма, Зульфіі Хананавай. Над перакладамі іх твораў працавалі Святлана Быкава, Бажэна Ганушкіна, Іна Фралова, Віктар Шніп.

Спадзяёмся, што не меней ураджайным на публікацыю мастацкіх перакладаў будзе для часопіса «Полымя» і сёлетні, 2020, год.

Мікола Берлеж

 

Прочитано 521 раз