Вторник, 24 10 2017
Войти Регистрация

Войти в аккаунт

Логин *
Пароль *
Запомнить меня

Создать аккаунт

Обязательные поля помечены звездочкой (*).
Имя *
Логин *
Пароль *
Подтверждение пароля *
Email *
Подтверждение email *
Защита от ботов *

Знаёмцеся: Зульфія Ханнанава з Башкартастана

  • Воскресенье, 17 сентября 2017 15:39

Зульфія Ханнанава нарадзілася ў вёсцы Старахалілава. Старажытнае башкірскае паселішча, дзе нават мелася медрэсэ ў дарэвалюцыйныя гады. Дарэчы, у гэтай жа вёсцы Дуванскага раёна нарадзіўся і першы старшыня Саюза пісьменнікаў Башкірскай АССР драматург і публіцыст Нізам Карым. Ён загінуў у Вялікую Айчынную вайну пад Сталінградам. Адна з вуліц паселішча носіць імя пісьменніка. У вёсцы ўсталявана мемарыяльная дошка ў гонар земляка-літаратара.

З Старахалілава – і шмат хто яшчэ з творчых, яркіх асоб. Канешне ж, такая прастора спрыяла развіццю творчых здольнасцяў і ў Зульфіі Ханнанавай, якая ў час вучобы на філалагічным факультэце Башкірскага дзяржаўнага універсітэта пачала настойліва займацца паэзіяй. З 1995 года Зульфія – член Саюза пісьменнікаў Расіі. За плённую творчую работу адзначана прэміяй імя Р. Хісамутдзінавай (1996), Рэспубліканскай маладзёжнай прэміяй імя Ш. Бабіча (2004). Зульфія Ханнанава – заслужаны работнік культуры Рэспублікі Башкартастан (2008). Аўтар чатырох паэтычных зборнікаў.

Прапануючы ўвазе беларускага чытача пераклады дзіцячых вершаў Зульфіі Ханнанавай, здзейсненыя Валерыяй Радунь, мы спадзяёмся на ўважівае прачытанне знаходак і адкрыццяў башкірскай паэтэсы. Як і на тое, што гаэта яе першая і далёка не апошняя сустрэча з беларускім чытачом.

Алесь Карлюкевіч

 

Зульфія Ханнанава (Башкартастан)

 

ТЭЛЕВІЗАР

У хаце свеціцца акно –

У ім мультфільмы і кіно!

Хто прыдумаў дзіва гэта?

У ім зімою нават лета.

І чароды пахкіх кветак

Цешаць і бацькоў, і дзетак.

Усёй сям’ёй яго глядзім,

Разам з лялькамі сядзім.

 

Я І МЯЧЫК

 

Кажуць, што свавольнік я –

Мне на месцы не ўстаяць.

І гуляю, як хачу –

Скача ён – і я скачу

Ён бяжыць, і я бягу,

Утрымацца не магу.

Мы спыніцца не хацім.

І усюды я за ім –

Не браты і не суседзі –

Мы гарэзы-непаседы.

Разам вернемся дамоў

Я і мяч вясёлы мой.

 

РАМОНАК

Вось рамонак жаўтавокі

Нам міргае нездалёку.

Вейкі яго белыя –

Шчырыя, нясмелыя.

І бы кветачка – сястрычка,

Мы яе рамонкам клічам:

Белы, пышны сарафан,

І ў косках жоўты бант.

 

ВАЛЁНКІ

Белым-бела ад зімы –

У белым дахі і дамы

І наколькі хопіць вока

Прыгажосць зімы далёка.

Мне валёнкі бацька даў,

Каб насіў ды не здымаў.

Як мне падабаюцца!

Добра ў іх гуляецца

Побач з татаю ступаю

Раз, два, тры!

І напяваю.

 

Я МАЛЮЮ

 

Раз,

два,

тры,

чатыры,

пяць…

Пачынаю маляваць

Гэта лялька. Вось сястра.

Ёй, напэўна, спаць пара:

Вочкі трэ і пазяхае,

Прытамілася, малая.

Дом малюю нездарма –

Будзем там гасцей прымаць.

І вяселка залатая

Над усімі ў небе ззяе

Мамачка любімая,

Пяшчотная, мілая

Мама – сонейка маё,

Лепшае, што ў свеце ёсць.

 

З башкірскай. Пераклад Валерыі Радунь

Прочитано 121 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии