Среда, 19 12 2018
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

С днём рождения, Юлия!

  • Четверг, 21 декабря 2017 12:46

Сегодня - день рождения замечательной молодой поэтессы, прозаика и переводчика Юлии Алейченко. В свои всего лишь двадцать шесть лет она достаточно известна как в Беларуси, так и за её пределами. Коллектив "Созвучия" присоединяется к самым тёплым поздравлениям и пожеланиям, которые как из рога изобилия сыплются на её странички в социальных сетях. По случаю этого приятного события - пара стихотворений виновницы торжества.

* * *

Пасля спякоты – добры, спорны дождж,
Сцябае дзёрзка па гарачых сцёгнах.
А мне б хапаць у прыгаршчы мілосць
І бачыць горад у вірах падводных.

А мне б лавіць твой позірк скрозь ваду,
Смяяцца шчыра жартам нескладаным…
Я басанож па вуліцу пайду,
Каб бачыць дождж, у неба закаханы.

 

* * *

Я павінна прысыпаць
Шэрым друзам будзённасці
Агмень майго палкага сэрца,
Бо аднойчы ён шугане
І спаліць мяне дашчэнту.

Я павінна змяшаць
Галасы маёй пеннай вясны
З гукамі рэпрадуктараў,
Бо іх можа пачуць
Няўмольны натоўп.

Я павінна забыцца
На ласкавыя вусны і жаданыя рукі,
Бо аднойчы ў сне
Яны задушаць мяне.

Я павінна жыць,
Быццам нічога не адбылося.
Бо рака жыцця
Выкідае на бераг
Слабых і непасталелых.

 

Прочитано 463 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии