Среда, 17 10 2018
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Даяна Лазаравіч. Вершы

  • Четверг, 15 марта 2018 07:20

Даяна Лазаравіч нарадзілася 12 сакавіка 1993 года ў горадзе Шабац у Сербіі. Літаратар і перакладчыца. Аўтар трох зборнікаў паэзіі і аднаго рамана. Атрымала ступень магістра на філалагічным факультэце ў Бялградзе (тэма магістарскай працы: «Бібліяграфія перакладаў з сербскай на беларускую і з беларускай на сербскую мову»).

Пераклала паэтычны зборнік «Вянок» Максіма Багдановіча на сербскую мову, друкавала свае пераклады вершаў беларускіх пісьменнікаў у шэрагу сербскіх часопісаў. Лаўрэат шматлікіх літаратурных узнагарод. Жыве ў Бялградзе, працуе бібліятэкарам і бібліёграфам.

Прапануем вашай увазе нізку вершаў Даяны Лазаравіч у перакладзе на беларускую мову Сяргея Панізьніка.

Чуллівасць (інстынкт)

Узлесак ружовы відаць у імгле.
Наўкруг гіацынтаў і сітнік уросся.
Злучае з зямлёю ён неба, але
Разняў размарын гэтай зёлкі калоссе.

Цурчыць ручаінка. Шукае сяло,
Таму не трапляе ў лясное сіло.
Хто побач? Істоту схавала дупло…
З аблічча дзіцяці не знікла цяпло.

Пялёсткі далонькаў ажно зіхацяць.
Напругі жыцця ад яго не адняць.
Дзіцё йдзе выносіста – промню раўня!

Вітаецца з сонцам, травой у расе,
Пяшчотныя рукі ў убдымкі нясе.
О, Божа, мо й праўда: дзіцё – мне радня?

 

Імглістая пуцявіна

Іней, туман. І высокага бору
Белыя кроны – у паднябессе.
Песня крыніцы гучыць для дакору:
Восень наструніла шлях свой у лесе.

Лісце шаршавае зноў зашуршэла,
Сэрца зямліцы тахкае сонна;
Ранак абкошвае дол заімшэлы:
У забыцці будзе цемрачы зона.

Зграя ваўчыная згіне ў таросах,
Знікнуць аскалы ў злыя закуты.
Вунь за дзялянкай святлеюць прачосы,
Бачыцца шлях праз туманныя путы.

 

Ранішні зазімак

Крок па самлелай блакітнай травіцы.
Кветка кіпцюрык уткнула ў мяне:
Рой напалохаў, што побач іскрыцца?
Іней пялёстачкі хай не кране.

Зазім кусаецца, тчэцца і ў косці.
Мроіва шэрані, гушчы узвіжжа…
Тлумны туман зноўку просіцца ў госці,--
Вунь і шчарбаты глыжняк ужо ліжа.

Толькі зямелька маўчыць, не ўздыхае,
Бо ўсё чакае зары-зараніцы.
Сумна лілея на ствол паглядае:
Знак на бяросце – граніца зіміцы.

Сцяна

Заўжды дзяўчат чакаюць мукі,
Бо пошук – бедаў рукаяць.
Працягвала да цябе я рукі,
Але не браць – перадаваць.

За кожны мой пяшчотны позірк --
Даверлівай павагі сплаў --
Мне на далонь ты ў гордай  позе
Халодны, востры камень клаў.

І з іх высокі тын узнёсся.
Сцяну напругі не ўтрымаць.
Калі ў той тын уткнецца восень,--
Абодвух нас не ўратаваць.

 

Крушэнне шэрані

Кроны высокія. Белы туман
Хвалі гайдае. І ён нетаропкі.
Інею іскры – халодны падман:
Стыне суччо і пянькі, і надгробкі.

Куцае сэрца зямлі пад ільдом.
Толькі ж яно не знямела – і б”ецца.
Не паддаецца на злом перад сном
Тым, які вечным між намі завецца.

Доўгі шлях, вузкі, амаль не відзён.
Мо лёг ля сіняга мора упоруч?
Ноч прыхавала мой дзень у каньён.
…Сон абдымае і шэрані горыч.

 

Светлая пазнака

Вунь на кары аж свіціцца пазнака:
Гэта завусенкі інею, знаю.
Вось і я стала чароўнай гулякай --
З полымя вабнасці  тут узрастаю.

Згусны туман і лясок пераскочу,
Толькі б сустрэцца з прытульным анёлам.
Не запярэчу яму – заахвочу
Быць сярод холаду ветлым, някволым.

Бачу: анёлак стаіць у тумане
Стомлены, белы, амаль пасівелы.
Лекі душы – мне ён зёлку трымае --
Каб у  паход ісці трудны і смелы.

Крылы ў надломе, а сам на хадулях,
Мо цераз сілу, а і ўсміхнецца.
Плачу між лужаў, як тая матуля…
Каб жа мне з ім хоць на хвілю сустрэцца.

Ды нечакана ў туман апрануўся.
Інеем белым мо стаў, небарака?
Тонкай травінкай ствала дакрануўся --
Вунь на кары зноў свіціцца пазнака.

 

 

 

 

 

 

 

 

Прочитано 351 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии