Вторник, 21 08 2018
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

"З кутка жаданняў" Янкі Купалы

21 сакавіка - Сусветны дзень паэзіі. У гонар свята - шчыры верш класіка беларускай літаратуры на тэму паэта і прызначэння паэзіі. 

З кутка жаданняў

(1912)

З цэлым народам гутарку весці,
Сэрца мільёнаў падслухаць біцця –
Гэткай шукаю цэлы век чэсці,
Гэта адно мне падпорай жыцця.

Песню стварыці ясну, як неба,
Ў кожнай з ёй хаце быць мілым гасцём –
Гэтакіх толькі скарбаў мне трэба,
Гэткім я толькі жыву пачуццём.

Што не загубяць крыўды жывую
Душу народа, што ўстане са сну, –
Гэткай надзеяй толькі жыву я,
Гэткую толькі чакаю вясну.

К яснаму сонцу з цьмы, з беспрасвецця,
К славе з бясслаўя ўсім нашым людзям –
Гэткай шукаю сцежкі на свеце,
Гэткаму Богу і душу аддам.

За лепшу долю роднага краю,
За сваіх браццяў ў святой барацьбе –
Гэтакай толькі смерці жадаю,
Памяткі гэткай чакаю сабе.


Янка Купала

 

Прочитано 263 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии