Вторник, 21 08 2018
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Друкуецца ў "Полымі". Віктар Шніп. Вершы

Шніп Віктар Анатольевіч нарадзіўся 26 сакавіка 1960 года ў вёсцы Пугачы 
Валожынскага раёна Мінскай вобласці. Скончыў Мінскі архітэктурна-будаўнічы 
тэхнікум (1979) і Вышэйшыя літаратурныя курсы ў Маскве (1987). Працаваў у часопісе «Беларусь», у газеце «Наша слова». З 1995 па 2004 год быў намеснікам галоўнага рэдактара і галоўным рэдактарам штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва». Цяпер — галоўны рэдактар выдавецтва «Мастацкая літаратура».
Аўтар кніг паэзіі і прозы «Гронка святла» (1983), «Пошук радасці» (1987),
«Шляхам ветру» (1990), «На рэштках Храма» (1994), «Выкраданне Еўропы» (1996),
«Чырвоны ліхтар» (2000), «Воўчы вецер» (2001), «Інквізіцыя» (2002), «Выратаван-
не атрутай» (2003), «Беларускае мора» (2004), «Балада камянёў» (2006), «Страла
кахання, любові крыж» (2008), «Проза і паэзія агню» (2010), «Пугачоўскі цырульнік»
(2013), «Сабачыя гісторыі» (2013), «Тутэйшая туга» (2014), «Першы папяровы
снег» (2014) і інш.
Лаўрэат прэміі імя Уладзіміра Маякоўскага (1987), Літаратурнай прэміі «Залаты Купідон» (2007), спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у намінацыі
«Мастацкая літаратура» (2008).

Вершы з цыклу "Чайка з крыкам пра вясну"

 

* * *
Ідзеш па снезе, як па небе шэрым,
Якое да вясны пакінуў Бог.
І не замкнутымі на неба дзверы
Пакінуў, каб зайсці ты змог
На неба шэрае, дзе ў снезе зоры,
Як яблыкі збялелыя, ляжаць.
Ідзеш па небе, як па ўмерзлым моры,
Дзе рыбакі з анёламі сядзяць                                                                                                                                                                                                                                                                                                    І ловяць сонца, каб яно сагрэла
Наш белы свет, што ў снезе патануў,
Каб ты ішоў і за табой ляцела,
Як снежка, чайка з крыкам пра вясну…

 

* * *
Мы стаім у святле ліхтароў,
Назіраем, як нашы аўчаркі
Падбіраюць расу, нібы кроў
З траў вячэрніх, дзе дрэвы, як аркі
Залатыя, дзе восень прайшла
І лістоту растрэсла пад ногі
Дываном, каб лістота была.
Покуль мы не спазналі дарогі
Праз зіму, дзе снягі і снягі,
Нібы белага мора разліва,
У якога ў смузе берагі,
І глядзім на снягі мы шчасліва,
На якіх, як марскія ваўкі,
Белы пыл уздымаюць аўчаркі,
І на Мухлі слупкі асакі,
Нібы свечак бялюткіх агаркі,
Да вясны пад вятрамі стаяць,
І сабакі між іх прабягаюць,
Нібы час, у якім нам знікаць
Пакуль нас ліхтары асвятляюць…


* * *
Тут мора і сосны на беразе мора.
І белы пясок, нібы вечнага снегу
Старыя бясконца паўзучыя горы,
Пад намі, і радасна нам аж да смеху
Ісці супраць ветру, як супраць цячэння,
Які развявае, як сцяг, тваю хустку.
Зноў сонца над морам, і сонца свячэнне,
Як шлях залаты, які кліча не ў пустку,
А ў неба, дзе воблакаў белыя храмы,
Дзе белыя свечкі гараць і стухаюць,
І іх прыбірае мая сёння мама
І сёстры яе там ёй дапамагаюць,
Каб мора і сосны былі каля мора
І мы па пяску тут ішлі, як малыя,
І не забывалі пра нашае ўчора,
І помнілі, што мы часова жывыя
На гэтай зямлі, дзе ёсць сосны і мора…

 

Чытайце нізку цалкам у часопісе "Полымя" № 3 (1061), сакавік 2018 года. 

 

 

 

Прочитано 307 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии