Пятница, 25 05 2018
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Яўген Ксяневіч: "Песню бярыце з сабою..."

  • Пятница, 06 Апрель 2018 12:00

Анатоль Сыс (1959—2005). Выдатны беларускі паэт. Скончыў гісторыка-філалагічны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны. Аўтар паэтычных зборнікаў «Агмень» (1988), «Пан лес» (1989), «Сыс» (2002).

Лічу Анатоля Сыса адным з самых таленавітых паэтаў другой паловы ХХ стагоддзя. Верш «Закаханая» быў напісаны аўтарам у 1984 годзе, але ўпершыню апублікаваны ўжо пасля смерці ў 2016-м у зборніку «Берагі майго юнацтва». У памяці людзей, якія яго ведалі, Анатоль застаўся шчырым, чыстым і вельмі эмацыянальным чалавекам. Такой жа, спадзяюся, атрымалася і гэтая песня.

Закаханая

Вершы — Анатоль Сыс, музыка — Яўген Ксяневіч.

Закаханая — май і лістапад,

Закаханая — сястра муз,

Закаханая — белых яблынь сад,

Закаханая — свята руж.

 

Закаханая — сны крылатыя,

Закаханая — спеў бяроз,

Закаханая — вусны мятныя,

Закаханая — слодыч слёз.

 

Закаханая — апантаная,

Ох, Джульета з-пад Мазыра.

Ёсць каханне яшчэ падманнае.

Знай: міражная ёсць зара.

 

Куплет 3 як 1.

Яўген Ксяневіч 

Крыніца: Звязда

Фота: сайт, прысвечаны ўшанаванню памяці Анатоля Сыса

Прочитано 134 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии