Вторник, 21 08 2018
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Друкуецца ў "Маладосці". Ганна Шакель. Маладзечанскі апакаліпсіс

  • Пятница, 06 Апрель 2018 13:12

Гання Шакель нарадзілася 7 ліпеня 1998 года ў Маладзечне. Студэнтка МДЛУ, паэтка, цымбалістка і проста лайдачка. Любіць беларускае дакументальнае кіно і пах патушанай свечкі.

 

Маладзечанскі апакаліпсіс

***

на белым аркушы твайго двара

колы любові

адзіноты квадрат

трохкутнікі майго для цябе неіснавання

я пункцірамі буду праводзіць,

хоць ствараюць яны нешта ўяўнае.

 

а калі хочаш, ты можаш

разрэзаць па іх мяне,

я гатова нават быць выцінанкаю

на тваім акне.

такое мастацтва — дзіравіць чужыя душы

і разявак, міма праходзячых, радаваць.

 

***

Я прыдумаю табе любімы гурт

І заслухаю яго да чорных дзір,

Паміж тут і страшным там пракладу маршрут,

Толькі ты не скардзься, што ізноў адзін.

 

***

каб працягнуць

запясцем ноту

нотай жыццё

спявае гуслярка

ў пераходзе

на артэрыяльную лінію

твайго метрапалітэна

 

яе блакітная песня

пралятае два кіламетры

за дзве хвіліны

пасажыры выходзяць у сэрцы

 

выбух

 

ток з крывёю мяняюцца целамі

рукі непрытомных

пішуць вершы

на крыссі паліто

футбольныя мячы

рвуцца на давідавы зоркі

чапляюцца за нябёсы

і нашэптваюць шлях

да немаўлят

 

эскалатары

давязуць целы да неба

 

Маладзечанскі апакаліпсіс

Набліжаецца канец свету.

Вулічнае мастацтва

Нас да яго рыхтуе.

 

Калі прыйдзе Агонь Усеспалення,

Маладзечанцы пазвоняць «101».

Пажарнікі не дадуць анёлам забраць нашы душы:

Вада пацячэ

Па фарфоравых тварах,

Светлых кучаравых валасах

І вялізных белых пёрах.

Пажарныя падымуць свае высокія лесвіцы

Да не сваіх талерак

І ўцякуць ратаваць іншыя планеты.

Нас усё адно спаляць.

А на зямлі застануцца жыць анёлы

З назаўсёды мокрымі крыламі.

 

Калі анёлам быць немагчыма,

Мар стаць пажарным, Пеця.

 

Чырвоны снег

мама

мама

снег

снег

ловяць

чырвоны

на сінія языкі

 

дзед-барада з распаленага жалеза

не прыходзіць да добрых дзяцей

 

што ты знайшоў пад елачкай,

любы хлопчык?

мішку —

з’есці яго мяса і насіць футра?

ляльку —

прадаваць вачам і рукам?

 

салдаціка —

ваяваць?

машынку —

давіць зебр

і тых, хто ходзіць па іх?

 

кроў

кроў

мама

мама

ліжуць

белую

чорнымі языкамі

 

У цягніку

І няма нічога ўтульней для закаханых,

Чым месцы для інвалідаў.

І тыя, і тыя — бездапаможныя

Ў сваёй слабасці.

І ты нагаворыш ад свету глыбока схаваных

Слоў, што дождж твой рэдкі накідаў.

І яны, шчырыя, застануцца паміж.

Паміж намі

І паміж гарадамі.

І было б падарожнаю

Для мяне радасцю,

Калі б ты над спячымі разам накрыж

Шляхамі

Так чакаў бы,

Як чакаюць мяне вакзалы.

А пакуль

Буду кідаць я слухаўку

І пальчаткі асфальту ў твар сталы.

 

***

у тваіх руках уся справа:

ці

пасля «але»

паставіць «оп!»,

ці шэраг тлумачальных сказаў.

 

К.

Існасць мая ў глыбокай, як сіні ў Ван Гога, душы Яе тоне,

Той, што цуд пэндзлем вяршыць

на падораным сметніцай троне.

Вусны самкнуўшы, ракушка з пясчынак прарочых сноў

Утворыць каралі чорных пярлін.

Іх сасніць Яна зноў — і стануць яны бурштынам

На хвоі ў Яе царскім лесе,

Такой танкой, што, акрамя Яе,

уверх да каранёў ніхто не ўзлезе.

Астатнія, блукаючы ўнізе, фатаграфуюць Яе

Райскіх птушак каляровыя крылы.

А пасля за шчасце лічаць знайсці

Роўную сцежку

і сысці.

 

***

«Гадзіннік спыніўся на дакладным часе смерці паэта», —

у дзяцінстве здавалася,

гадзіннікі паміраюць разам з чалавекам.

Калі душа сыходзіць у вечнасць,

навошта вымярэнне часу?

 

Але жыццё — не байка музейнага экскурсавода.

Стрэлкі твайго гадзінніка на асфальце па Далі

Залежаць ад таго толькі, як цені твае на яго падалі.

***

знутры —

крык

белым сцягам,

нябесны рык

чаканай дапамогай.

 

звонку —

шэпт і мур-

кат.

 

і ўсё перапытваюць

зязюліны гадзіннікі:

— што-як? што-як?

што-як. што-як.

а пясочны ў адказ:

— ніч-ч-чога.

 

***

Дзіркі маёй галавы закрыты вітражамі.

Невядомае звонку прусакоў каляруе твары.

Яны хорам чытаюць credo:

«Веру ў праўду, любоў, справядлівасць,

Веру ў лёс і няземнасць паэтаў,

Веру ў мары, шчасце і вечнасць,

У каханне і вернасць веру».

 

Прусакі ўсе ядуць разынкі

На абед, на сняданне й вячэру.

Прусакі свінцовыя носяць лапці,

Бо інакш іх здувае ўсяісны вецер.

 

А пакуль тут пануе анархія,

Немагчымым здаецца прыход цара,

Які назаве прусакоў

тараканамі.

 

Крыніца: Маладосць

 

Прочитано 223 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии