Пятница, 19 10 2018
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Светлай памяці Муміна Канаата

Вестка пра смерць класіка таджыкскай літаратуры, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР, аўтара паэмы “Галасы Сталінграда” Муміна Канаата не магла не ўзрушыць і беларускіх мастакоў слова. Прачулыя радкі з гэтай нагоды напісаліся і ў лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Міколы Мятліцкага. Прадстаўляючы іх чытачу, хацеў бы звярнуць ўвагу на тое, што беларускага творцу добра ведаюць у Таджыкістане. У Душанбэ выйшла кніга яго вершаў у перакладзе на таджыкскую мову. І сам Мікола Мятліцкі перакладае таджыкскіх паэтаў. Асобныя творы класікаў і сучаснікаў – творчых спадкаемцаў вялікага Рудакі ўвайшлі ў аўтарскую анталогію перакладаў “Сугучча”, надрукаваны на старонках часопісаў “Полымя”, “Маладосць”, у газеце “Літаратура і мастацтва”.

Складаны лёс ў багатага на гісторыю і літаратурныя традыцыі народа, -- дзеліцца сваімі развагамі Мікалай Міхайлавіч. – Горы загартоўвалі і працягваюць загартоўваць характар таджыкаў. Мне прыемна, што лёс звёў мяне з таджыкскім пісьменнікам – вядомым драматургам, празаікам, публіцыстам, перакладчыкам Ато Хамдамам. Дзякуючы яго вялікім арганізатарскім здольнасцям у Таджыкістане сённяшнім гучаць вершы і проза беларускіх аўтараў у перакладзе на таджыкскую мову. І на пасадзе дырэктара выдавецтва “Адзіб” (“Пісьменнік”) ён рухаў многія беларуска-таджыкскія ініцыятывы, і зараз працягвае гэта рабіць, працуючы ў Саюзе пісьменнікаў Таджыкістана. Ато Хамдам першым і паведаміў нам вестку пра смерць сапраўды легендарнага паэта Муміна Канаата.

Сярод задум Міколы Мятліцкага і беларускіх выдаўцоў – падрыхтоўка і выданне кнігі вершаў Муміна Канаата на беларускай мове. Спадзяёмся, што гэты клопат будзе з часам рэалізаваны. Паэзія таджыкскага майстра прыгожага пісьменства гэтага вартая.

Сяргей Шычко.

 

Мікола МЯТЛІЦКІ

СВЕТЛАЙ ПАМЯЦІ

МУМІНА КАНААТА

 

І для мяне – асабістая страта,

І для ўсяго чалавецтва.

Не стала Муміна Канаата,

Крывёй абліваецца сэрца.

Ён планету ўсю трымаў на далоні,

Жадаў ёй дабра шчыра.

Схілілі сівыя скроні

Вяршыні Паміра.

Пагасла светлае ранне

Так нечакана.

Паэта чулі дыханне

Цясніны Таджыкістана.

Яго слова чуў увесь свет,

І мне скрушна-горка.

Пакінула зыркі след

Паэта высокая зорка.

Сягоння Айчына мая,

Таджыкістан,

З табою самоціцца,

Гарачай слязы бруя

Па шчацэ Нарачы коціцца.

Не, смерць не здатна забіць

Духу магутны арган,

Ён чуйным набатам гучыць

У сэрцах зямлян.

Прочитано 176 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии