Понедельник, 25 06 2018
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Сучасная сербская паэзія ў перакладзе Марыі Кобец

  • Понедельник, 04 Июнь 2018 11:33

Уладзімір БЛАГОЕВІЧ  

Нарадзіўся ў 1975 годзе ў Бялградзе. Эканаміст па прафесіі. Аўтар шэрагу  кніг паэзіі і сатырычных апавяданняў, удзельнік  айчынных і замежных калектыўных зборнікаў і анталогій. Член  Саюза пісьменнікаў Сербіі. Жыве і працуе ў Бялградзе.

 

ІДЫЁТ

 

Як жа лёгка інтэлект прад красою гіне.

Як жа лёгка  праз грахі  разуменне стыне.

Так як Ніцшэ Лу Саломе прагнуў  у самоце,

Праз Настассю нават князь стаўся ідыётам.

 

І якім было б жыццё без агменю жарсці?

Геніі праз прыгажосць траплялі ў напасці.

Колькі дзеячаў вялікіх патаналі ў страсці,

у пекнаце і харастве, у жаночай сласці?

 

Свет лагоднее,  калі прыгажосць пануе,

Кожнай клетачкай  душа  хараство шануе.

І ў няўрымслівасці вечнай як надзея ў тлуме,

Нат святар без прыгажосці ў беспрасветным суме.

 

Што ж за сэнс тады ў жыцці, без красы жаночай?

Што б пісалі мастакі без галізны цнотнай       ?

Непазбежнасць,  крах, канец  без такіх дзівотаў

У чым жа сэнс тады, у  чым?... мужчыны-ідыёты?..

 

 

Гардана ВЛАІЧ

Паэт, празаік, аўтар трох паэтычных зборнікаў,  пяці кніг для дзяцей, кнігі рамана, а таксама двух зборнікаў апавяданняў. Лаўрэат шматлікіх літаратурных прэмій. Член Саюза пісьменнікаў Сербіі і аб'яднання пісьменнікаў у Ваяводзіне. Жыве ў Панчаве.

 

Карычнева-белая каза

                         і зрэзаны дуб

 

Чалавек, якога яна кахала,

доіць зычлівуя

карычнева-белую казу,

І на французскай,

якой ён не ведае,

не чытае бельгійскія навіны

у люксембурскім цягніку.

 

Яе сын не прачынаецца

з позіркам, апушчаным

на сербскія дзявочыя сцёгны.

Ён бегае па хмарачосах,

марачы перарасці  Статую Свабоды

і стаць вышэй, чым

чырвоны кедр.

 

Толькі яе бацька

мірна спіць,

накрыты паблёклымі

кірылічнымі стужкамі,

што ўтрымліваюць пластыкавыя вянкі

пад кронай неіснуючага дуба

і зрэзанай зніклай цені.

 

ЧАКАННЕ НЕЧАКАНАСЦІ

 

Свет мінаецца ў чаканні.

У чаканні – да світання,

У чаканні –  да прыпынку,

У чаканні –  слоў, учынкаў,

 У чаканні – да растання,

У чаканні.

 

Свет мінаецца ў чаканні.

У чаканні чэрг  у бары,

У чаканні зноў паштара,

Лекара, ветэрынара,

У чаканні ганарараў.

У чаканні.

 

Свет мінаецца ў чаканні.

У чаканні нечакання.

               

 

Аляксандра РАДАКОВІЧ

Нарадзілася ў 1993 годзе ў г. Кралева. Паэт, удзельнік шэрагу паэтычных калектыўных зборнікаў і анталогій. Па прафесіі – дыпламаваны юрыст, працуе сакратаром у арганізацыі «Матица исельеника» ў Сербіі. Жыве ў Бялрадзе.

 

ЛЕТУЦЕННЫ ВЕРШ

 

Той неацэнены, ненапісаны, летуценны верш –

Спадарожнік ненароджанага плёну.

Пачуццё кахання абудзіла яго

І настаў час зміратворанасці.

Бездань думак спарадзіла цьмянае,

амаль адчувальнае пачуццё

Існавання і Знікнення,

Кароткі уздых якога

Доўжыўся амаль бясконца.

І адкрылася  душы бязмежнае хараство

І старажытная мудрасць.

Запоўніўшы летуценнем горла,  душу,  цела,  рукі.

Аж да таго часу, пакуль ён не знік,

Пакінуўшы апасля сябе  пустэчу.

 

АПОШНІ ВЕРШ ДЛЯ ВАС

 

Мы  аберагаем  душы быццам ад скразняку,

Саромячыся гэтых чалавечых пачуццяў,

Найчысцейшых з  пачуццяў, якія можаш адчуваць.

А яны пераследуюць нас, стомленыя  грахом і сорамам.

Гэта апошні верш для Вас, эпітафія майго натхнення…

Надмагільныя камяні сняць нас…

Вантробы ў канвульсіях, курчацца ў гэтых сутыкненнях эмоцый,

Якія калечаць магчымасці, што перапаўняюць грудзі.   

Нектар маладосці, вулкан выспявання,

Сутаргі ночы,  пакутнікі ранку…

Не такімі былі Вашыя планы, ды, няхай, −

Найлепшыя імгненні адбываюцца незапланавана.

Там, паміж дрэннымі і добрымі справамі,

На гэтай ніве мы і сустрэнемся з Вамі.

Калі сціхне  розум і інстынкт

                              і ўсмешка затанчыць на  вуснах…

 

 

 

Міядраг ЯКШЫЧ

Нарадзіўся ў 1969 годзе ў Бялградзе, дзяцінства правёў у Старой Пазові. Аўтар дваццаці паэтычных і празаічных кніг, якія перакладзены на два дзясяткі моў свету, за якія ўзнагароджаны шматлікімі літаратурнымі ўзнагародамі ў Сербіі і іншых краінах свету. Як архітэктар падрыхтаваў звыш двух соцен праектаў, як выдавец –  сто дзевяноста кніг і анталогій. Кіраўнік мастацкай группы і выдавецкі Дом «АРТЕ». Старшыня арганізацыі «Матица исельеника» ў Сербіі, член праўлення Саюза пісьменнікаў Сербіі, арганізатар і галоўны рэдактар Мастацкай суполкі ў Крчэдзіне, дырэктар Бялградскага фестывалю выканаўцаў «КАНТФЕСТ», а таксама Міжнароднага літаратурнага фестывалю ў г.Інджыя  «ПРО ПОЕТ». Жыве і працуе ў Бялградзе.

 

ЗНОЎ  ПАЧЫНАЕЦЦА ВЯСНА

 

Ты зменіш парфюм і адправішся ў Лісабон, альбо ў Стамбул,

У чаканні, што на цябе спадзе залаты дождж.

Новыя надзеі прынясуць табе новыя пачуцці,

І распачнеш наноўку верыць у вершы Бадлера

І ў яго  каханне да краолкі   Жанны Дзюваль.

Адмовішся ад кавы,

Абмяжуеш сябе ад барацьбы са сваімі заганамі,

Адновіш сваё членства ў Настаўніка Ёгі

І з поўнай упэўненасцю, што адзенне перашкаджае сустрэчы з  сабой,

З апантанасцю, цалкам голай, распачнеш заняткі Ёгай.

Без лішняй мітусні будзеш скарыстоўваць яго, скарыстоўваць…

Трэба табе партнёр, альбо не…

Раз пораз задумаешся аб  пірсінгу на геніталіях,

Па згодзе пераспіш з вялікай колькасцю маладых людзей,

І зразумееш, чаго жадаеш, да чаго імкнешся.

Між тым, заслону таямнічых сувязяў так і незахочаш прыадхіліць.

Перастанеш прысутнічаць у Twitter і будзеш любіць  сябе.

Не будзеш пазбягаць адчування поўнага шчасця. І будзеш любіць сябе.

У  снах сваіх будзеш паміраць, а ў рэальнасці  – існаваць. І будзеш любіць              

                                                                                                                       сябе

Аздабляючы звычайны дзень, будзеш набываць розныя цікавосткі,

І без веры ў таго, хто прапануе табе перамены ў тваім целе, будзеш насіць яшчэ больш кароткія сукенкі,

Быццам бы здзекваючыся над жанчынамі з імплантамі.

Будзеш ствараць альбомы са шматлікіх сэлфі...

Ізноў пачынаецца вясна.

Ды паспрабуй жа ўжо нешта новае…

 

З сербскай мовы. Пераклад Марыі КОБЕЦ

 

Прочитано 67 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии