Пятница, 19 10 2018
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Споведзь

  • Понедельник, 04 июня 2018 13:10

Яўген Пясецкі (нар. 07.01.1949) — беларускі паэт, член Саюза пісьменнікаў Беларусі. Журналіст, адзін з найстарэйшых фотакарэспандэнтаў краіны. Узнагароджаны медалём Францыска Скарыны.

З Яўгенам Пясецкім мы знаёмыя з дзіцячых гадоў. Жылі на адной вуліцы, вучыліся ў адной зеленаборскай школе, дзе беларускую мову выкладала мая маці... Сёння, праз столькі гадоў пасля нашага знаёмства, я разам з земляком і школьным сябрам рады прапанаваць вам сваю новую песню.

Вершы — Яўген Пясецкі, музыка — Яўген Ксяневіч

Куплет 1:

Было светла і ціха ў хаце,

Клён да ганку хіліўся ў журбе.

На дарогу мне зычыла маці:

«Хай Гасподзь беражэ цябе!»

Прыпеў:

Ніколі ў Бога не прашу нічога —

Нашто мне той залішак, калі маю

Акраец хлеба, дальнюю дарогу

І маці, што мяне чакае.

Куплет 2:

Успамін гэтай светлай далі

Жыццядайную моц дае.

Колькі потым мне людзі казалі:

«Хай Гасподзь беражэ цябе!»

Куплет 3:

Не пагасне агонь прад іконаю,

Не зацягне чужынскі хаўрус,

Покуль чую крыжом бласлаўлёнае:

«Хай Гасподзь беражэ Беларусь!»

Яўген Ксяневіч

Крыніца: Звязда

Прочитано 207 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии