Пятница, 19 10 2018
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Казі Назруло Іслам. Мяцежнік. Пераклад Марыі Кобец

  • Воскресенье, 15 июля 2018 14:03

О, скажы мне,

                      храбрэц,  

                                 буйная галава!

О, скажы – Гімалаяў парушыцца хутка гара!

О, скажы – разарву я шырокае неба, Сусвет,

Я  пакіну і месяц, і сонца, сузор’і планет!

Прасвідрую зямлю і ўздымуся ў  прастор –

Да святынь узнясуся – вышэй срэбных зор!

Я –  цуд маці-зямлі, неўвядальны разлог!

Хай асвенціць  мне скроні разгневаны Бог,

Лоб –  вянцом каралеўскім,

                                  блаславеннем святла!

О, скажы мне,

                       храбрэц,

                                  буйная галава!

 

Я – безадказны жорсткі  і пагардлівы!

Я – цар Эпохі пераменаў!

Я – цыклон, я – разбурэнне!

Я – халодны страх і пракляцце Сусвету!

Я – няшчадны і знішчальны землятрус!

Я – неўладкаванасць і беззаконне!

Я – супраціўнік  правілаў і дысцыпліны!

Я – нястомны вандроўнік,

Я – няўрымсная бура ў канцы спякотнага лета,

Я – мяцежнік,

                     мяцежнік – сын маці-зямлі!

О скажы мне,

               храбрэц,

                            буйная галава!

 

Я –  ураган,  я – цыклон,

Я руйную ўсё на сваім шляху!

Я –  п'янлівы танцавальны вір,

Я танчу – у сваё задавальненне!

Я –  вызваленая радасць жыцця!

Я –  кліч вайны, я – млечны шлях, я – калыска,

Я –  шалёны няўрымслівец,

Я падскокваю і танцую, падскокваю і танцую.

Я раблю ўсё, што хачу, што хачу і калі хачу.

Я абдымаю ворага і змагаюся са смерцю.

Я –  вар'ят, я – тарнада!

Я –  няшчадны мор – вучань смерці,        

Я –  смерць для ўсіх павадыроў тэрору!

Я –  напоўненасць цёплай турботай – назаўсёды!

Я –  стварэнне, я – разбурэнне!

Я –  месца для пачатку,

Я –  месца для канца,

Я –  канец, імклівы канец ночы!

Я –  сын Індрані[1]–  

З месяцам у галаве,

З сонцам на гарачых скронях!

У адной руцэ маёй  –  пяшчотная флейта,

Другая трымае горн вайны!

О, скажы мне,

            храбрэц,

                      буйная  галава!

 

Я –  бедуін[2], я –  Чынгіс[3],

Я не прымаю нікога, акрамя  самога сябе!

Я –  гром,

Я –  гук Брахмы[4] ў небе і на зямлі,

Я –  магутны рык з горна Ісрафіл[5],

Я –  вялікі трызубец Пінак Пані,

Я –  посах цара ісціны,

Я –  Чакра[6] і вялікая Шанка,

Я –  магутны першабытны крык!

Я –  вучань Біш’ямітры[7], Дурбаша[8] суровага,

Я –  лютага дзікага агню,

Я ператвараю ў попел гэта Сусвет!

 

Я –  посмех чуллівай душы,

Я –  вораг чалавецтва, магутны яго жах!

Я –  крывавае зацьменне дванаццаці сонцаў!

Я –  веснік правазглашэння канца!

Часам я ціхі і ўміратвораны,

Часам – шалёны і непрадказальны!

Я –  нованароджанае  світанне,

Я –  трушчу нагамі  славу Усемагутнага!

Я –  лютасць тайфуну!

Я –  магутны голас акіяна,

Я –  заўсёды гучны і бурлівы.

 

Я –  ціхмяны і гаманкі, як  імклівы ручай у шматколернасці вясёлкі.

Я –  цёмныя струменістыя валасы дзяўчыны,

Я –  іскрынкі агнявіцы ў яе палкіх вачах.

Я –  пяшчота і любоў, што тоіцца ў сэрцы шаснаццацігадовага.

Я –  бясконца-адчайна-шчаслівы!

Я –  змучаная душа закаханага.

Я –  горкія слёзы ўваччу ўдавы,

Я –  бездапаможныя ўздыхі пакутніцы!

Я –  боль і смутак усіх бяздомных гаротнікаў!

Я –  пакута пакрыўджанага сэрца!

Я –  гарачы боль і  роспач адчайнага палюбоўніка!

Я –  невымоўнае гора!

Я –  трапяткі і хвалюючы  дотык цнатліўкі,

Я –  пульсуючая пяшчота яе першага сарванага пацалунку.

Я –  мімалётны пагляд тайнага каханага,

Я –  яго застыглы стоены позірк.

Я –  радасць, што запаўняе сэрца закаханнай дзяўчыны,

Я –  звонкая музыка яе бранзалетаў!

Я –  вечнае дзіця, падлетак усіх часоў!

Я –  сарамлівая вясковая дзева,

        спалоханая уласнай маладосцю, што стала відавочнай.

Я –  прыемны брыз з поўдня,

Я –  усходні задуменны шторм.

Я –  глыбокая ўрачыстая песня, выкананая вандроўным бардам,

Я –  пяшчотная музыка яго ліры!

Я –  суровая бязлітасная смага ў апоўдзень,

Я –  жорсткае палаючае сонца!

Я –  аксаміт і трымценне пустыні ўвесну,

Я –  прахалодная яе зеляніна ў цені!

Ашалеўшы ад неймавернай радасці, я імкну наперад!

 

Я вар'ят! Я вар'ят!

Раптоўна я пачуў мелодыю сваёй душы,

І тады –  усе ілжывыя бар'еры разбурыліся!

Я –  уздым,  я – спуск,

Я –  свядомасць у несвядомасці душы,

Я –  сцяг урачыстасці ля брамы Сусвету,

Я –  слаўны знак перамогі чалавека,

Лікуючы і святкуючы, як ўраган, я імкну да

Скрыжавання зямлі і неба.

Магутны Боррак[9] –  гэта конь, што нясе мяне.

Ён ірве нецярпліва, п'яны ад захаплення!

 

Я – бурлівы  вулкан ва ўлонні зямлі,

Я –  дзікі агонь, што шугае скроні лясныя,

Я –  звар'яцелае мора гневу Ада!

Я плыву на крылах маланкі з лікаваннем і ўсведамленнем –

Я нясу ў свет жах, пакуты і страх,

Я спасылаю землятрус  на зямлю грэшную!  

Я –  флейта Арфея,

Я закалыхваю ў сне  ліхаманкавасць зямлі!

Я ўзводжу храм у  пекле свету і паміраю.

Я нясу весткі пра перамены на зямлю і неба!

Я магутная плынь –

Часам  раблю зямлю багатай і ўрадлівай,

У іншы час – бязлітасна і жорстка  знішчаю яе.

Я адрываю ад грудзей Бішну[10] двух дзеў!

Я –  несправядлівасць, я – метэарыт,

Я –  Сатурн, я –  агонь каметы,

Я –  атрутная гадзюка!

Я –  Чанда[11] абезгалоўленых, я –  разбуральны Ваеначальнік,

Седзячы ў ахопленым агнём апраметным Пекле,

Я ўсміхаюся, нявінны, нібыта кветка!

Я –  жорсткая сякера Парсурамы[12],

Я забіваю воінаў

І прыношу ў Сусвет мір і гармонію!

Я раскурожваю гэтую нікчэмную зямлю з лёгкасцю і без высілкаў,

Каб стварыць новы свет – Свет радасці і святла.

Стомлены барацьбой, я, вялікі змагар за справядлівасць,

Буду адпачываць у цішыні толькі тады,  калі знайду

Неба і паветра –  вольныя ад жалобных стогнаў прыгнечаных.

Калі ж палі бітвы будуць ачышчаны ад звону скрываўленых шабляў,

Ці змагу я, выматаны ў бітвах, отдыхнуть у цішыні?!

Я –  вялікі мяцежнік.

Я –  мяцежнік навечна,

Я ўздымаю галаву над гэтым Светам,

Назаўсёды з высока ўзнятай галавой і адзін!

 

З бенгальскай. Пераклад Марыі Кобец

 

 

 

[1] ІНДРАНІ – (Стар.-інд Індра, у старажытна-індыйскай міфалогіі бог грому і маланкі, кіраўнік багоў. Індрані – самы папулярны міфалагічны персанаж вед. У «Рыгведзе» аднаму яму прысвечана каля 250 гімнаў. Вярхоўнае палажэнне  адлюстравана ў эпітэтах "цар багоў» і «цар ўсёяго Сусвету» (III 46,2; 46,6 VI). Для Індра характэрны эпітэты: «асура», «цар», «добрая», «уладар», «самадзержац», «усеўладны» і інш.  Індра ўвасабляе найперш за ўсё вайсковую функцыю;

[2] БЕДУІН –  (араб. بدوي бадави, у множ. Ліку бадв (بدو) або бадавійун (بدويون) - «насельнік пустыні (стэпу)», «качэўнік», ад арабскага бадзія (بادية) - пустыня [14]) - тэрмінам прынята пазначаць ўсіх жыхароў арабскага свету, якія вядуць качавы лад жыцця, незалежна ад іх нацыянальнасці або рэлігійнай прыналежнасці;

[3] ЧЫНГІС – Заснавальнік і першы вялікі хан Мангольскай імперыі, які аб'яднаў разрозненыя мангольскія і цюркскія плямёны; палкаводзец, які арганізаваў заваявальныя паходы манголаў у Кітай, Сярэднюю Азію, на Каўказ і Усходнюю Еўропу. Заснавальнік самай буйной у гісторыі чалавецтва кантынентальнай імперыі;

[4] ГУК БРАХМЫ –  (Ом альбо Аум –  індыйскі свяшчэнны гук, сімвал  трыяды вышэйшых багоў індуізму: Брахма, Шыва і Вішну; 

[5] Ісрафіл (араб إسرافيل -. Ісрафіль) - веснік страшнага суда ў ісламскай эсхаталогіі. Адзін з чатырох – разам з Джыбрыль, Мікаіл і Азра - ангеламі мукаррабун. Стоячы на ​​іерусалімскай гары, Ісрафіл гукамі трубы абвесціў аб мёртвых у паўстанні, аб страшным судзе.Ісрафіл уяўляецца істотай велізарных памераў, у яго чатыры крыла, цела пакрытае валасамі. Ісрафіл пераў загады Алаха іншым анёлам. Тройчы ў дзень і адзін раз уначы Ісрафіл плача над пакутамі грэшнікаў у пекле.

[6] ЧАКРА –  (санскр. चक्र cakra IAST літар. «Круг, кола, дыск», або падме (санскр. पद्म padma IAST літар. «Лотас»),  у духоўных практыках індуізму – псіхаэнергетычнай цэнтр ў тонкім целе чалавека, які ўяўляе сабой месца перасячэння каналаў Надзі, па якіх працякае Прана (жыццёвая энергія), а таксама аб'ект для засяроджвання ў практыках тантры і ёгі. Канцэпцыя чакры выкарыстоўваецца ў індуізме, будызме, мностве сучасных акультных сістэм, а таксама ў аюрведы і некаторых іншых відах альтэрнатыўнай медыцыны.

[7] БІШ’ЯМІТРА, вядомы як Вішвамітра – адзін з найвялішых мудрацоў у гісторыі Індыі. Ён не быў брамінам з нараджэння, аднак упорствам і навукай ён атрымаў тытул Махаршы, з якім яму былі падуладныя ўсе чатыры Веды. Гэта першы з 24-х мудрацоў, што зразумеў Гаятры Мантру.

[8] ДУРБАША – У індуісцкіх пуранах Дурбаша (санскрыт: दुर्वासा), таксама вядомы як Дурвасас (санскрыт: दुर्वासस्), быў старажытным рышы, сынам Атры і Анасуйі.

[9] Борак (правільная транскрыпцыя імя - Барак, памёр ў 1271 году) - сёмы кіраўнік Чагатайского улуса (1265-1271); прапраўнук Чынгіс-хана.

[10] БІШНУ – вядомы як Вішну, Нараяна або Хары, Бішну (вымаўленне Бходжпуры). Хго – самы выбітны Бог у індуізме. Ведычная дзева, міфалагічнае імя Лэхі, не вельмі важны. Э-Брахма з'яўляецца часткай трупы Сангха-млыны Шывы,  якая абараняе стваральніка, лічыцца багіняй.

[11] ЧАНДА (Chanda) з англа-маратхскай. Гэта крэпасць, галоўны апорны пункт раджы Нагпур падчас ваенных дзеянняў у 1818г. Яе абаранялі звыш 3000 салдат раджы, але пасля двухдзённай бамбардзіроўкі крэпасць была ўзятая штурмам; страты тых, хто нападаў былі нязначныя, гарнізон страціў 500 чал. забітымі, уключаючы каменданта.

[12] Парашурама (санскрыт Paraçu-râma = Рама з сякерай) - шостае ўвасабленне бога Вішну і першае Рамы. Гісторыя яго апісваецца ў Магабхарате і Пуране. Парашурама быў брахман і з’явіўся на свет, як пяты сын Джамадагні і жонкі ягонай Ренука. У ранейшай жыцця ён знаходзіўся пад заступніцтвам бога Шывы, навучыць яго абыходжанні з зброяй і даў яму сякеру. Парашурама зьявіўся ў свет для ўтаймавання тыраніі кшатрыяў, ад якіх ён ачышчаў зямлю дваццаць адзін раз, з тым, каб аддаць яе брахманаў.

Прочитано 314 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии