Понедельник, 20 08 2018
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Сяргей Панізьнік. Парнас Караткевіча

У гонар памяці пра Уладзіміра Сямёнавіча Караткевіча - беларускага паэта, празаіка, драматурга, кінасцэнарыста, перакладчыка, публіцыста. 25 ліпеня споўнілася 34 гады з даты смерці класіка беларускай літаратуры. 

Прапануем Вашай увазе верш-прысвячэнне і фотаздымкі ад Сяргея Панізьніка.

Парнас Караткевіча

                 У гонар здзяйснення 
             музея Уладзіміра Караткевіча
                      у Воршы

Дачакаўся і Валодша:
Свята Слова на Дняпры!
    За душою ні паўгроша…
    Пэўна ж выручаць сябры.
Можа, Кіеў дапаможа:
ім узброены ён быў…
    Веды – вось яго заможжа:
    ні стагоддзя не забыў!

Паглядзіць князь Уладзімір
на чарговы зарапад:
    як мы свет шырокі дзівім
    і якочам неўпапад.
Свята Слова… А святое?
Служым рыцарна яму?
    …Слухай, сэрца маладое
    Караткевіча сурму!

Неспатоленая прага
ходзіць Воршай, носіць рог.
    Госці з Грэкаў і Варагаў
    да Валодшы на парог:

--Слова зьлюбнае абудзім,
узнадзеім рэха-час.
    Ён тут быў.
                 Ён ёсьць.
                       Ён будзе!

    Не затоіцца ў аблудзе
    Караткевіча Парнас!

Уладзімір Караткевіч з Рыгорам Барадуліным. Юрмала, 17.07.1966 г. 

Юрмала, 17.07.1966 г. Прымае гасцей Ніна Панізьнік

Уладзімір Караткевіч, Вацлаў Жыдліцкі з Прагі, Алесь Барскі з Варшавы. У двары дома на вул.  Веры Харужай. 10.05.1968 г.