Понедельник, 20 08 2018
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Аксана Шалак. Вершы

  • Понедельник, 30 Июль 2018 14:42
Аксана Шалак нарадзілася 14 снежня 1966 года на Вінніччыне ў настаўніцкай сям’і.  Скончыла філалагічны факультэт Кіеўскага ўніверсітэта. Працуе старэйшым навуковым супрацоўнікам Інстытута мастацтвазнаўства, фалькларыстыкі і этналогіі імя Максіма Рыльскага НАН Украіны. Кандыдат філалагічных навук. Удзельніца міжнародных канферэнцый і сімпозіумаў, у тым ліку і ў Мінску. Сябра Нацыянальнага саюза пісьменнікаў Украіны. Аўтар пяці паэтычных зборнікаў. Вершы А. Шалак перакладзены на сербскую, беларускую мовы. Перакладае творы беларускіх паэтаў.

 

Пакровы

Тую тугу
Выбавіць
Зможа старэнькі лірнік.
Пад яго пасыламі
Загалосіць,
Госпадзе, аж заякоча ліра:
“Плач, душа грэшная,
Плач наўзрыд!”
І распятая на крыжы,
Зняважаная шальмаваннямі
(Ці ж не бачыць Бог здзекі?!”
Ты ўваскрэснеш.
І для ўсіх недаверкаў
Аб'явішся…
Зіркотная, як слязіна з вачэй,
Україна…

 

***

Ноч натопчацца – і нябёсы
Асыпаюцца зоркамі сноў.
Сны мае падбіраюць росы
На сцяжынах абвугленых слоў.

Тлее попел. І галавешкі
Параскіданыя на разлог…
Толькі ў небе надзей усмешкі
Зноў з душою вядуць дыялог.


Народзіны

Воды прыроды,
Дзе неба зыркоча з плыні,
Дзе з глыбіні вяртаюцца
Забытыя пробліскі шчасця, –
Воды тыя, нібыта ў паводку,
Схлынаюць…
І дзіцёначак хакае-хакае,
Напаўняючы радасцю поўны ўздых.
Новы сусвет нарадзіўся.


Стэп


Памеркла сонца,
Пікі вострыя навальніц
Захраслі ў грунце.
Табун адзічэлы
Стаптаў капытамі
Стэп –
І вершнікі пакалыхваюцца
У звечаровай сівізне
Тужлівай жаночай
Песні.

 

***

Брама сутоння – наросхрыст.
Варты не чуцен тупат,
Сціхлі абшараў кросны,
Вуліц замоўклі дуплы.
Зноў з цішыні праз вечнасць,
Голасам, нібы джала,
Рэжа хтось пространі вечка…
Лезе з шапочым  шалам…
І з даўніны, з адчаю,
З песні, якая не спудзіць, –
Крыкам адчайнай чайкі
СМЕЛАГА  цемень будзіць.

 

***

Усё, што знікае
За белым тым аркушам, –
Бялёсае аж занадта…
За аснежжа бялей белізна –
Бель майго белага верша.
Люстэркі вачэй памятаюць цябе –
Мілае дзеўчанё.
Калі б да зачыну вяртацца –
Ты не захочаш абновы.
Тое, што перажыта-абжыта,
За плячыма зырчыць.
Тое, што навідоку, –
Навек абазнана найменнем
Айчына.

 

Пераклад з украінскай Сяргея Панізьніка

 

Прочитано 50 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии