Понедельник, 20 08 2018
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Раед Аніс Аль-Яшы. "Чайка ляціць за акіян…" Вершы

  • Четверг, 02 Август 2018 14:57

Аб тым, што сіла Паэтычнага Слова здольная здзяйсняць сапраўдныя цуды, я ўпэўнілася даўно. Чарговым доказам вышэй адзначанага стала мая нядаўняя віртуальная паэтычная вандроўка ў Саудаўскую Аравію. Знаёмства з паэтам, перакладчыкам з  невядомай і таямнічай для мяне азіяцкай краіны Раедам Анісам Аль-Яшы стала вынікам адной са шматлікіх перакладчыцка-фестывальных стасункаў. У гутарцы з аўтарам (як зазвычай адбываецца пры размовах паміж паэтамі  розных краін) пацікавілася пра стан і тэндэнцыі сучаснай літаратуры ў азіяцкім каралеўстве, і, канешне ж, абмяняліся падборкамі ўласных вершаў.

“Мая чайка паляціць за акіян?!” – узрадавана запытаў Раед. У некаторым замяшанні  напачатку для сябе я прыемна адзначыла: як жа ўдала малады паэт з арабскага Эль-Каціфа падабраў троп,  і толькі пазней, пазнаёміўшыся з дасланай кнігай Раеда, зразумела, што сапраўды меў на ўвазе суразмоўца. Адна з кніг паэта мела назву “Акрываўленая чайка”. Пасля знаёмства з ёй, узрушаная глыбокасцю філасофскай думкі твораў аўтара, я і падрыхтавала нізку вершаў Раеда Аль-Яшы на беларускай мове.

На перспектыву паэт з Саудзіі паабяцаў паклапаціцца пра тое, каб паэтычнае беларускае слова гучала на прасторах Саудаўскай Аравіі, а я, адпаведна, буду рупіцца на ніве папулярызацыі літаратуры гэтай азіяцкай краіны ў Беларусі. Нізка вершаў, змешчаная ніжэй, так бы мовіць, – першая “ластаўка”, а ў дадзеным выпадку –  “Акрываўленая чайка”.

 

Раед Аніс Аль-Яшы –  

Паэт, перакладчык, аўтар кнігі прозы, а таксама дванаццаці паэтычных зборнікаў на арабскай, французскай, англійскай і сербскай мовах. Асобныя творы Раеда Аніса Аль-Яшы перакладзены і апублікаваны ў многіх краінах свету. Лаўрэат спецыяльнай прэміі ўніверсітэта ў Аёве. Працуе настаўнікам хіміі ў сярэдняй школе ў горадзе Аёва. Актывіст па пытаннях правоў чалавека, акрамя таго літаратар актыўна працуе на ніве прапаганды прыгожага пісьменства сярод дзяцей і падлеткаў Каралеўства Саудаўская Аравія. Жыве і працуе ў горадзе Эль-Каціф.

Марыя Кобец

 

ПАЧАТАК ГЛІНЫ

 

З чэрствасці гліны

Маю маскі,

Што ў стане спакусіць аблокі,

Заключаныя ў турму

Пагардлівага лёду.

Якія бяруць свой пачатак з зіхоткага пылу.

Нованароджаныя вятры дрыжаць

Нібыта бісер і пакрываюць

Пачуццё ўласнай годнасці

Паміж двума марамі

І адзіным духам.

 

ВАГАННЕ

 

Зламаная кветка адмовілася засыхаць.

Шыпы болей не ў стане ствараць мелодыю.

Сябе, свае ваганні і свой хлеб

Мы разменьваем у часе нашых спраў.

Зламаны чалавек

Абвешаны зламанымі рэчамі.

 

ГАРМОНІЯ

 

Попел ад папераў даўно знік.

Карціна – стала жанчынай.

Яе акно адчайна ўсміхаецца.

Я адчуваю гармонію з яе балконам

І крумкач смерці

Гарманічна кружляе

Разам з  намі.

 

ПЛАКАЛЬШЧЫЦА

 

О, плакальшчыца,

Ты па-ранейшаму, як і была –

З хмарнымі вачыма,

З адкрытымі вокнамі ў грудзях,

Быццам бы звар’яцелы п'яніца,

Які спрабуе дакрычацца да тысячы лямпаў.

Мары твае падобныя да хваляў,

Што ўсё роўна не ў стане ўзняцца да неба.

 

ЭФЕКТ ВОСКУ

 

Усе, каго вы запрасілі,

Былі ўражаны

Вашымі чароўныя агеньчыкамі.

Але яны забыліся

На эфект воску

У вашым целе.

Пакіньце нічыйную зямлю.

Вазьміце свае дамавіны,

Флейты і кубкі з сабой.

Музыка будзе жыць вечна.

Транс спусташае розум.

Нічога жывога.

Ніякай волі.

 

БУРГУНДЫЯ

 

Не трымай у сабе.

Здзейсні дэталёвую вандроўку

Паміж яго вачэй.

У пошуках праўды,

Крок за крокам адольваючы

Немагчыміцу-надзею.

Туды, дзе Бургундскі трэмар

Выдаляе ўсе сезоны.

Каб  жыць самастойна.

І раніцай, і ноччу…

А што наперадзе?

 

НЕМАЎЛЯ-ПАКУТНІК

 

Ад начной стральбы

І начных пакут

Толькі заклік да малітвы супакоіць мяне.

Некаторыя людзі спяваюць

«Алілуя».

Гэта быў апошні вячар

І нараджэнне,

І верная смерць.

Мой сілікон

Акісляецца  любоўю.

Я нарадзіўся ад паслядоўніка

Аль-Халіл, ад пылу

І вады Еўфрата.

І стаў немаўлём-пакутнікам.

ГАРОТНІК

 

Ты пакутуеш ад

Трывожнай паэзіі?

Табе цяжка яе чытаць?

Вазьмі маё пісьмо,

У якім змешчаны і хлеб, і чарніла,

І марская соль, і песні маракоў…

Гэтая туга не скончыцца,

Аднак і не пашкодзіць горш,

Чым табе пашкодзіць

Твой уласны язык.

 

МАЯТНІК

 

Я – маятнік.

Полымя спаліць маё цела

Апоўдні.

Затым лёд зноўку адродзіць мяне

Апоўнач.

Для таго, каб стаць прыдатным

Для ранішняй смерці.

 

Пераклад з сербскай мовы Марыі Кобец

 

 

Прочитано 122 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии