Четверг, 18 10 2018
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Хілал Карахан. Вершы

  • Вторник, 04 сентября 2018 15:00

Хілал Карахан, паэт, празаік, перакладчык, грамадскі дзеяч. Нарадзілася ў 1977 годзе ў горадзе Газыянтэп, Турцыя. Скончыла факультэт акушэрства і гінекалогіі медыцынскага ўніверсітэта ў Анкары. Аўтар 16-ці кніг паэзіі і прозы, а таксама шэрагу кніг перакладаў і калектыўных зборнікаў. Кнігі і творы аўтара перакладзены на розныя мовы свету. Лаўрэат шэрагу дзяржаўных і міжнародных літаратурных узнагарод. 

Міжкантынентальны дырэктар Сусветнага фестывалю паэзіі (World Festival of Poetry (WFP), генеральны сакратар Саюза пісьменнікаў (Writers Capital Foundation (WCP),  амбасадар Сусветнага інстытута свету ў Турцыі (World Institute of Peace (WIP) і  член Міжнароднай рады па дыпламатыі і правасуддзя ў Турцыі (Diplomacy and Justice (ICDJ) organizations). Арганізатар штогадовага фестывалю  паэзіі “FeminIstanbul Poetry Festival”.

Жыве і працуе ў Стамбуле.

 

 

АЙЛАН КУРДЗІ1

 

Ненажэрнымі лапамі смерць песціць

Гумовыя лодкі, што перасякаюць Aль-Сірат2.

Хвіля – і  надзеі патанаюць у хвалях,

Нібыта сцэна ў заслоне.

 

Калі світанне спусціцца,

Дзеці-бежанцы трапяць у самы эпіцэнтр.

Еўропа будзе сляпой і глухой.

Калі яны дасягнуць яе дзвярэй і яна прыме іх у сваё ўлонне,

Чатыры сотні бежанцаў стануць  шасцярэнькамі

У збройным механізме  капіталізма.

Яны будуць галоднымі, халоднымі і абяздоленымі,

Але ўсё роўна жывымі.

Калі яны змогуць прайсці праз Эгейскія хвалі,

Грэчаская паліцыя будзе катаваць іх дубінкамі,

Венгерская ўзводзіць перад імі заслоны,

Македонская будаваць чыгункі,

Калі яны змогуць дабрацца да Еўропы.

 

Бліжні Усход расхіне прад імі абрус.

Рай і Пекла –  ля іх ног.

Кожны з іх – нявольнік свойго сэрца,

Што пазірае на свет праз прызму сваіх ранаў.

 

Айлан Курдзі –  сірыйскі 3-гадовы хлопчык, бежанец курдскага паходжання. Трагічна загінуў разам з некалькімі сваякамі 2 верасня 2015 года, пры спробе сям'і перасекчы Міжземнае мора (гл. Еўрапейскі міграцыйны крызіс). Фотаздымкі яго цела, вынесенага на ўзбярэжжы Турцыі паблізу горада Бадрум, былі апублікаваныя ў шматлікіх СМІ і прыцягнулі вялікую ўвагу як сімвал трагедыі бежанцаў.

Сірат (мост) –   Сірат ў арабскай мове: дарога, шлях –  ясны, выразны. Сірат – мост, які будзе ўзведзены над хрыбтом Ада. Падчас суднага дня па ім вернікі патрапяць у Рай. Гэта не значыць, што гэта мост, які звязвае Рай і Пекла. Гэта мост, які будзе над хрыбтом Ада, але які будзе весці вернікаў людзей у Рай.

 

 

 

P.S. Трагедыя маленькага дзіцяці стала сімвалам адчаю тысяч людзей. Загінуўшы ў выніку барацьбы яго бацькоў, што імкнуліся патрапіць у Еўропу, сірыйскі хлопчык загінуў у Эгейскім моры, а яго труп быў выкінуты на ўзбярэжжы Турцыі.

 

ПАРОГ

 

Дваццаць сантыметраў парога

Можна з лёгкасцю перасягнуць у адзін крок.

Гэтая ж мера – не больш як мізэр

У межах усяе планеты,

Але не для сэрца,

Што вагаецца: сысці, альбо застацца.

 

Расхінутыя ў пакой дзверы

На крылах імклівага брызу вяртаюць у мінулае.

Жыццё прайшло ля гэтага парога –

Бок аб бок, не судакранаючыся адзін з адным,

У вечным бадзянні паміж каханнем і непаразуменнямі.

 

Памяць гарачых дотыкаў спыняе час.

Лёгкасць, рука ў руцэ

І агнявіца абдымкаў

Па-ранейшаму гоняць прэчкі і вяртаюць назад –

Ці лёгка прайсці адзін крок

Праз пах п’янкі і палкае дыханне?!

 

Сэрца мае неабсяжныя глыбіні для кахання,

Ды ў той жа час не дазваляе дакладна зведаць,

Дзе кропка яго пачатку і кропка канца.

І толькі звычка –  Бог пачуццяў –

Яна трывае ўсё нават тады,

Калі крыніца вытокаў кахання перасохла.

 

Парог – ёсць  адзіны крок паміж

Будучым і мінулым.

 

З турэцкай. Пераклад Марыі Кобец

 

 

 

 

Прочитано 349 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии