Четверг, 20 09 2018
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Аляксандр Быкаў. Паэзія

  • Пятница, 07 Сентябрь 2018 13:13

Быкаў Аляксандр Генадзевіч нарадзіўся 7 верасня 1954 года ў горадзе Барысаве. Працаваў трактарыстам у аб’яднанні «Барысаўдрэў», затым — карэспандэнтам у шматтыражцы «Трыбуна наватара» завода БАТЭ, узначальваў аддзел эканомікі Мядзельскай раённай газеты «Нарачанская зара». Скончыў факультэт журналістыкі БДУ (1985). Вершы друкаваліся ў раённым і рэспубліканскім перыядычным друку, альманахах «Дзень паэзіі-2005», «І зоркі над Бярэзінай-ракой», «Міншчына літаратурная». Аўтар зборнікаў вершаў: «Кветка папараць» (2005), «Пад небам бусліным» (2007), «За межы круга» (2013), «І тым не менш…» (2016), а таксама прозы — «Бабуліны макі» (2015). Лаўрэат прэміі «Залаты купідон» (2014).

Рэдакцыя "Сугучча" шчыра віншуе шаноўнага спадара Быкава з днём народзінаў!

 

 

“Боінг” да ранішняй кавы

        (мікрапаэма)

 

                             Унуку Аляксею прысвячаецца

 

11 верасня 2001 года ў ЗША адбыўся самы буйны ў гісторыі чалавецтва тэракт. У гэты дзень раніцай у небаскробы Сусветнага гандлёвага цэнтра ў Нью-Ёрку і ў будынак Пентагона ўрэзаліся пасажырскія самалёты, якім кіравалі тэрарысты. Ахвярамі сталі каля трох тысяч чалавек.

 

                      1

Скажаце: янкі — разявы.

Толькі з якой патрэбы

“Боінг” да ранішняй кавы

Ахвяравала неба?

 

І адразу ўзгадалі прарокаў:

За грахі пакаранне будзе!

А з расхрыстаных вокнаў

Скакалі людзі.

 

І папярхнулася раптам планета

Званком развітальным з нябёсаў:

“Не чакай мяне да абеду.

Я кахаю цябе. Позна…”

 

                 2

 

Мой унук,

            ён не ведае шумных амерык.

Нарадзіўся пад небам

                              бусліна-чароўным

І малюе па белай паперы —

                                          чорным.

Не спасціг ён яшчэ

                  найспрадвечных законаў.

Свет шматколерны наш

                                         і бяссільны:

Ад тэлепузікаў і пакемонаў —

                                      да Фукусімы.

 

                         3

Сродкі масавай балбатні

Зноў прыемныя дораць навіны.

Ўсё спакойна. Крытычныя дні

Ну хіба што ў суседскай Яніны …

 

Толькі вечная зорка здаля

Мне нашэптвае аж да рання:

Не даруе ніколі зямля,

Як душу ты спаганіў.

 

                   4

Дабаўляла ў дзяцінстве бабуля

мне ў кубак з казіным малаком

некалькі кропляў пяцізоркавага

                                              каньяку.

Каб не хварэў, казала.

 

Тады было яшчэ вельмі далёка

Да гарбачоўскага “цвярозага

                                      ладу жыцця”.

Як і да падзення Берлінскай сцяны,

І да сканання Саюза…

“Савецкія гадзіннікі — самыя хуткія

                                                    ў свеце”.

Гэты анекдот нарадзіўся  пазней

                                   за палёт Гагарына.

Нават талерантны народ

                заўсёды трымае дулю ў кішэні.

Але, калі маці, як былы вязень,

                      атрымала нямецкія маркі,

Я таксама скарыстаўся з тых грошай,

 набыўшы, апроч усяго,

                              камандзірскі гадзіннік.

Мо, каб звяраць свой час з тым?

 

                            5

Наканавана што — не праміне.

І толькі дух непадуладны страху.

Ізноўку бачу ў ранішнім акне,

Як галубы цалуюцца на даху.

 

Як маці па сцяжынцы немаўля

Вязе кудысьці у калясцы-джыпе.

Нястомная народзіць зноў зямля,

І цеплынёю ахіне нас ліпень

 

На скрыжаванні лёсаў і дарог —

Як і мая, так і твая дзяржава!

Ўзлятае “Боінг”.Сцелецца мурог.

А недзе ў кубку астывае кава…

 

                                   2001-2016 г.

 

Прочитано 191 раз
Другие материалы в этой категории: « Хілал Карахан. Вершы Кветкі «Белавежы» »
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии