Среда, 14 11 2018
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Пад гоман вясёлы

  • Вторник, 25 сентября 2018 11:17

25 верасня нарадзіўся Вячка Целеш – беларускі мастак, гісторык і пісьменнік у Латвіі. Сёлета "рыжскаму беларусу" –  80.

Сябра Саюза мастакоў Беларусі і Латвіі. На яго карцінах увасоблены Францішак Скарына, Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, Максім Багдановіч, Янка Купала, Яніс Райніс. Мастак стварыў серыю экслібрысаў выдатных дзеячаў беларускай гісторыі і культуры  Зоські Верас, Уладзіміра Караткевіча, Адама Мальдзіса. Творы Вячкі Целеша захоўваюцца ў музеях і прыватных зборах Беларусі, Даніі, ЗША, Ізраіля, Канады, Кітая, Латвіі, Партугаліі, Расіі, Румыніі, Францыі, Чэхіі, Швейцарыі.

З найлепшымі вітаннямі з нагоды юбілею,

"Сугучча".

 

Віншаванне для мастака падрыхтаваў Сяргей Панізьнік.

Даражэнькі Вячка! Найперш прамаўляе Табе 


Рыгор Барадулін

З ласкаю 
Вячку Целешу


Ён макае пэндзаль у аблокі –
І на суравіне туманоў  
Ажывае кут  
Цяпер далёкі.  
Даўні дзень займаецца наноў. 
 
З ласкаю суседняя чужына 
Кволіць сум выгнанца-мастака.  
Як жывы дакор, 
Цвіце шыпшына 
Пад крылом зламаным ветрака. 

Ашукаць самоту немагчыма. 
Успамінам хочацца людзець.  
І цераз мяжу
Ідзе Радзіма  
На сябе самую паглядзець.

"Культура", № 44. 21-27 лістапада 1988.

 

Сяргей Панізьнік

Фігура


Вячку Целешу – мастаку, кіраўніку рыжскай студыі "Вясёлка"

Мы з Латвіяй даўно ў сваяцтве. // Князь Вячка  з Кокнэсэ – радня.
З ім Вячка Целеш: у мастацтве  //  латышызуецца штодня.
Ён мае гонар! І каханак // ня піша дрогкіх, у расе, –
ды ў Рызе нарадзіў "Світанак", // Сцяг беларускасці нясе.
Час незалежных землятрусаў // уздыбіў Латвіі тугу.
Да Вячкі сотні беларусаў // ў майстэрні адбылі чаргу:

увекавечыў у гравюру, // партрэт, экслібрыс ці пейзаж...
Дэ-факто, а пазьней дэ-юрэ // на фоне Балтыі – фігурай! –
паўстаў зямляк і сабрыс наш.
Кажу я Вячку:"Дбайна сцелеш // ты пад "Вясёлкай" свой абрус.
Дваішся мне, нібыта туз: // у профіль – гарадзенскі Целеш, 
з анфасу – рыжскі беларус".

Зборнік вершаў "Пры сьвячэньнні..."  2004.

 

 

Сто верасьняў, сто зімаў знатаку;  
сто вёснаў – у зязюльчыным – Ку-ку!  
Сто летаў Берагіні – сябруку  
ў замовах на крывіцкім рушніку!

Сяргей Панізьнік

 

 

Прочитано 788 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии