Среда, 14 11 2018
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Пецімат Абубакарава. "Роднай мове"

Мова як грунт і крыніца.

Верш чачэнскай паэтэсы Пецімат Абубакаравай не можа не захапляць – яна піша пра родную мову. Піша пра тое, што сілкуе не толькі паэзію, але і ўвогуле свядомасць. Піша лёгка, свабодна, адчуваючы прыгажосць слова, зазіраючы ў вечнасць роднай мовы. А гэта аднолькава важны матыў і для мовы вялікага народа, і для носьбітаў сваёй роднай мовы ў колькасці некалькі сотняў тысяч ці некалькі дзясяткаў тысяч чалавек. Важны, зразумела, і для беларусаў. У кароткім вершы – столькі цеплыні, пяшчоты, спакою, што яго цягне і цягне перачытваць…

Крышачку пра аўтара. Пецімат Абубакарава нарадзілася ў чачэнскай вёсцы Катыр-Юрт Ахчай-Мартанаўскага раёна. Піша на чачэнскай і рускай мовах. Першы верш – “Зімовы пейзаж” –  надрукавала ў дзіцячым часопісе ў 1986 годзе. Творы друкаваліся ў рэспубліканскіх выданнях “Радуга”, “Нана”, “Вайнах”, “Орга”, “Гоч”, “Даймохк”. Гэтыя часопісы, між іншым, добра сябруюць з беларускімі літаратарамі. На іх старонках у перакладзе на чачэнскую мову друкуюцца і творы класікаў, і вершы і проза сучасных беларускіх пісьменнікаў.

Пецімат Абубакарава –  аўтар вершаваных зборнікаў “Сад душы” (2016) і “След у жыцці” (2017). Займаецца перакладамі рускай класічнай паэзіі на чачэнсакую мову. З 2006 года кіруе літаратурным гуртком маладых пісьменнікаў “Серло-Даймохк”. Член Саюза пісьменнікаў Расіі. Жыве і працуе ў Грозным. Будзем спадзявацца, што як перакладчыца яна спрычыніцца і да беларускай паэзіі.

Алесь Карлюкевіч

 

Пецімат Абубакарава

Роднай мове

 

Табой шуміць трава

і лістота на галінках,

Срэбным ручаём

ты звініш у вушах.

У цемры цішыні

квітнеюць бутоны слоў.

І чуцен перазвон

прыродных галасоў.

Як чыста ты гучыш,

мова роднай зямлі.

Як узнёсла ты гучыш,

мова маёй Чачні.

 

З чачэнскай. Пераклаў Алесь Карлюкевіч

 

 

 

 

 

 

Прочитано 185 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии