Среда, 14 11 2018
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Не стала паэта Анатоля Шушко

  • Пятница, 09 ноября 2018 16:04

8 лістапада 2018 года перастала біцца сэрца пінскага паэта Анатоля Шушко.

Анатоль Іванавіч Шушко нарадзіўся 19 ліпеня 1954 года ў Чырвонай Слабадзе на Салігоршчыне, хутка сям'я паэта перабралася ў вёску Сташаны Пінскага раёна Брэсцкай вобласці.

Сваімі першымі настаўнікамі лічыў маці Ганну Рыгораўну (Сякерыч), настаўніцу гісторыі і геаграфіі і бацьку Івана Канстанцінавіча Шушко. А цікавасць да літаратуры прывіў выкладчык славеснасці ў школе Мікола Купрэеў (1937–2004), цяпер вядомы пісьменнік. З дзяцінства сябраваў з земляком і паэтам Міколай Антаноўскім.

У 1971 годзе Анатоль Шушко паступіў на беларускае аддзяленне філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Пасля заканчэння ў 1976-м настаўнічаў на Піншчыне і на гродзенскай Свіслаччыне. Працаваў рабочым і будаўніком, выхавальнікам Пінскай школы-інтэрната для дзяцей-сірот, вартаўніком, карэспандэнтам раённых газет.

Першы верш Анатоля Шушко быў апублікаваны ў газеце «Піянер Беларусі» ў 1969 годзе. Яшчэ школьнікам друкаваўся ў часопісе «Бярозка», газеце «Чырвоная змена».

Пачаткам жа сапраўднага паэтычнага мастацтва сам Анатоль Іванавіч лічыць публікацыю падборкі вершаў у штотыднёвіку «Літаратура і мастацтва». Першыя, яшчэ са школьнай лаўкі, вершы пачынаючага паэта заўважыў і падтрымаў беларускі крытык Варлен Бечык: «Якой важнай і цікавай творчай заяўкай здаваліся вершы гэтага юнака! Былі ў іх і маладая ўсхваляванасць жыццём, і разважлівая дапытлівасць, і назіральнасць, і псіхалагічная чуйнасць. Праглядваліся даволі выразныя рысы асаблівасці, уласнага светаадчування».

Вершы Анатоля Шушко друкаваліся ў часопісах «Полымя», «Беларусь», «Маладосць», «Нёман», «Беларуская думка», калектыўных паэтычных зборніках «На ладонях Припяти и Пины», «Маладыя галасы» (1985), «Галасы вёснаў» (1997), альманахах «Дзень паэзіі» (1991, 2005), «Люблю будзённы дзень» і ў расійскім альманаху «Москва» (у перакладзе В. Грышкаўца), а таксама ў цэнтральнай і мясцовай перыёдыцы.

У 1994 годзе ў серыі “Бібліятэчка часопіса «Маладосць»” пабачыла свет кніга А. Шушко з глыбокай філасофскай назвай «Выток і прычасце».

Анатоль Шушко стаў членам Саюза беларускіх пісьменнікаў у 1997 годзе. У 2006 годзе выйшаў з СБП i ўступiў у Саюз пiсьменнiкаў Беларусi.

У 2012 годзе выйшаў другі зборнік вершаў паэта «Шаны», за які ён атрымаў Дыплом II ступені Рэспубліканскага літаратурнага конкурсу «Лепшы твор 2012 года ў галіне паэзіі». Кнігай “Шаны” Анатоль Шушко паставіў сябе ў адзін шэраг з лепшымі паэтамі Брэстчыны – Міколай Засімам, Міхасём Рудкоўскім, Міколай Купрэевым, Нінай Мацяш…

 

Крыніца: Палеская праўда

 

Партал "Сугучча" выказвае шчырыя спачуванні блізкім Анатоля Іванавіча Шушко. Светлая памяць.

Прочитано 291 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии