Четверг, 18 07 2019
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Суеркул Тургунбаеў. Вершы

Гучанне музыкі

На самую вышэзную скалу

Натхненнем япадняты быў імгненна

І, быццам вершнік, на усім бягу

Раптоўна схамянуўся, святлом белым

 

Уражаны, гляджу я ў далеч даляў,

О, колькі лёсаў над маёй зямлёю!

О, гукі неба тут сціхаюць,

І з новай сілай гром грыміць вясновы.

 

Знаёмыя чую тоны,

І тэмбры, і рытмы, фактуры, —

То лепшы Жыццёвы момант,

З Жыццём мы зліліся ў тэкстуры

 

Святла, пераліваў вясновых і ветру,

Вясёлкавых ветразей ззяння.

І думак юнацкім шчэ метрам

Музыкі крочыць гучанне…

 

Паланёны я «Іспанскім балеро» —

Музыкі бясконцасцю у часе,

Сілай духу, што, нібы герой

Антычнасці, ніколі не пагасне.

 

О, балеро: мае любоў і боль,

О, музыка Равэля — проста казка!

Ты — маці! Ты вядзі мяне з сабой,

Каб для слугі Айчыны быць падказкай.

 

Прасветлены. І кроў мая бруіць.

І ува мне смяецца-б’ецца сэрца…

 Ці ж доўга хвалі застаецца жыць,

Калі яна пад Сонцам застаецца?

 

Няхай растопяць мяне ўсе агні

Пякучай прагай. А палоннае маўчанне

Парвецца у адзін цудоўны міг,

О, Музыка Сусвету, ты — маё каханне!

 

У халодны дзень

Удары па там-тамах,

прыемны голас падпявае яму.

Кранула мяне

дзікая адна, гарачая песня.

 

Ёнупачуцціўнёс

спякоту Афрыкі,

я за гукамі следам спяваў,

утаропіўся, глядзеў, назіраў.

 

Чорная «Спідола»

ў руцэ джыгіта.

Весела песня гучыць,

разносячыся па горадзе.

 

Разам з песняй, здаецца, прайшла

побач са мною гарачая краіна,

адчуўшы яе моцны жар,

я яшчэ доўга быў у цяпле.

 

Аднаму знаёмаму

Ты жыў,

нікога не шануючы,

Задаваўся,

нікога не раўняючы з сабою.

Раптам

цябе паваліў на зямлю,

Сустрэўшыся

на шляху тваім, адважнік.

Выбіў

з сядла, скінуўшы з каня.

Ударыўабзямлю

цябе, самазадаволенага знакамітасцю,

Імгненна выбілі з цябе пыл,

астыла пыха,

Маланка над ілбом

тваім бліснула.

Калі сябе ты лічыш смелым,

ведай, што леў знойдзецца і на цябе,

Не задзірай жа дзюбу, як кулік,

калі няма арла.

Напэўна, гэтыя высновы

павыляталі з тваёй галавы.

Бачыш зараз

кошт расплаты!

З гэтага вынікае:

Будзь асцярожны,

заспакой сябе,

калі раз’юшаны,

Вочы адкрый шырэй,

Калі ты сустракаеш чалавека.

З кіргізскай. Пераклад Адама ШОСТАКА

Прочитано 1425 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии